Грамадзкі рэдактар гэтага тыдня – 27-гадовы Максім Вінярскі.
Максім Вінярскі -- актывіст моладзевага руху супраціву. Зараз прадстаўляе грамадзянскую кампанію “Эўрапейская Беларусь”. Шараговы сябар Партыі БНФ. У палітычнае жыцьцё ўцягнуўся у 1999 годзе – і практычна штогод з тае пары яго арыштоўвалі, кідалі за краты. Тройчы міжнародныя праваабарончыя арганізацыі прызнавалі Максіма вязьнем сумленьня. Сёньня спадар Вінярскі расказвае пра акцыі на падтрымку Аляксандра Баразенкі, ранейшых палітычных зьняволеных.
– У нас кожнага шаснаццатага чысла ужо больш за два гады праходзяць акцыі салідарнасьці. Апошнія два тыдні запар мы стаім каля СІЗА нумар адзін па вуліцы Валадарскага – падтрымліваем свайго сябру, Аляксандра Баразенку.
Мы, хто стаім там, самыя розныя, часам вельмі непадобныя. Хто ці што вядзе нас туды?
Пачуцьцё салідарнасьці, асабістай годнасьці, еднасьці перад машынай дзяржаўнага прыгнёту.
Бо беларускі суд не разьбірае, хто трапіў сёньня да яго ў закладнікі. Так было з Казуліным, Севярынцам. Дашкевічам. Фінкевічам… Ды й многімі іншымі…
Усе гэтыя людзі былі вызваленыя таксама і з-за таго, што кожнага 16-га, на дзень салідарнасьці, мы падымаем праблему палітвязьняў, пытаньне зьніклых.
Першыя дні нас разганялі, тапталі сьвечкі, рвалі партрэты. Спрабавалі адлупцаваць, адвозілі ў пастарунак. Запалохвалі.
Не змаглі. Тады пачалі падыходзіць з “тлумачальнымі” размовамі: “Так вы яму не дапаможаце – лепш перадачу зьбярыце. Зразумейце: нічога нельга зьмяніць…”
Не – зьменім. Менавіта так, як ужо памянялі сытуацыю з палітвязьнямі акцыямі на днях салідарнасьці.
Хутка будзе суд. Спадзяемся, канечне, што судзьдзя ня стане падпяваць пракурору, як у ранейшых палітычных працэсах. Дыктатар, дарэчы, разагнаў менавіта тых пракурораў і судзьдзяў, якія ўжо судзілі паплечнікаў Аляксандра Баразенкі. І прысудзілі ім “хімію”.
Мы спадзяемся што і ўлады памятаюць, на якіх умовах пачынаецца іх дыялёг з Эўропай.
Тым не менш ёсьць верагоднасьць, што Аляксандар Лукашэнка зноў пажадае пагандлявацца з Захадам і дзеля гэта зробіць яшчэ аднаго палітвязьня – пасадзіць Аляксандра Баразенку.
Таму мы зараз кажам: любыя кулюарныя перамовы рэжыму з Захадам недапушчальныя без удзелу апазыцыі. Тады гэта можа прывесьці да таго, што палітвязьняў давядзецца лічыць не дзясяткамі, а сотнямі.
Тады перастане хапаць і без таго перапоўненых турмаў, дык спатрэбяцца стадыёны… Ці не таму так узяліся за іх будаўніцтва?