У Берасьці разганяюць ляжачы пікет

На цэнтральнай плошчы Берасьця перад будынкам аблвыканкаму жыхарка гораду Жана Абрамава пратэстуе супраць яе высяленьня з кватэры, якая перайшла ёй у спадчыну. У пікеце ўдзельнічаюць таксама грамадзскія актывісты Юрка Бакур і Іван Стасюк.
Жана Абрамава лічыць дзеяньні гарадзкіх уладаў незаконнымі.

Як паведаміў берасьцейскі праваабаронца Ўладзімер Вялічкін, да месца пікету падцягваюцца каля 12 міліцыянтаў. Яны загадалі прыбраць раскладанкі і пакінуць плошчу.