Каляндар “Родны край”, зьявіўшыся ў продажы пасьля гадавога перапынку, быў хутка раскуплены.
З набліжэньнем Новага году каля паліц з каляндарнай прадукцыяй заўважна более пакупнікоў. Нехта выбірае календары дзіцячыя, нехта – месяцавыя, каб саджаць на лецішчы гуркі ды памідоры не як прыйдзецца, а паводле календара. Мая суразмоўца сыходзіць з кнігарні “Акадэмічная кніга” без набытку і без настрою. Разьлічвала на каляндар “Родны край”, які традыцыйна быў часткай навагодняга падарунку для сваякоў і сяброў:
“Каляндар “Родны край” быў запатрабаваны нашай сям’ёй на працягу шэрагу гадоў – прынамсі, з 1998-га году мы набывалі яго па некалькіх асобнікаў. У календары было шмат разнастайнай інфармацыі – ён спалучаў у сабе інфармацыю рознага кшталту – і пабытовую, і гістарычную... Але галоўнае, што гэта быў адзіны ў сваім кірунку каляндар беларускамоўны, больш такога сярод каляндарнай прадукцыі не было. Летась мы ўпершыню за шмат гадоў сутыкнуліся з тым, што календара няма нідзе – дзе ні шукалі. А потым даведаліся, што і не магло быць, што яго наагул не выдалі. Прычынай назвалі адсутнасьць попыту. Паверыць у гэткія тлумачэньні проста немагчыма”.
Пра “адсутнасьць попыту” на ўмовах ананімнасьці распавялі супрацоўнікі выдавецтва "Беларусь". Улетку кнігарня выдавецтва атрымала 500 асобнікаў календара і распрадала яго за тыдзень. Зьвярталіся ў выдавецтва па“дабаўку”, але безвынікова.
Падобная сытуацыя – у краме “Акадэмкніга”:
Супрацоўніца кнігарні: “Няма. Быў – прадалі. На 2009-ы год”.
Карэспандэнтка: “То бок, наклад быў маленькі”?
Супрацоўніца кнігарні: “Сем тысяч. Ну, не ведаю... Мы атрымалі 100 асобнікаў. Больш не давалі. А будзе яшчэ – ня будзе, ня ведаем”.
Не будзе, упэўнена адказалі мне ў прыёмнай выдавецтва “Беларусь”:
“Выходзіць, вы маеце на ўвазе, на 2009-год? Не, натуральна, не будзе. Мы ж ужо наклад выдалі!”
Ад друку календара на 2007 год выдавецтва “Беларусь” адмовілася з эканамічных прычынаў. Маўляў, “Родны край” кепска прадаваўся, тлумачыў тады галоўны рэдактар выдавецтва Якаў Аляксейчык. У 2006 г. з 7000 асобнікаў не прадалі 1500. На думку маёй суразмоўцы, якая спадзяецца яшчэ набыць “Родны край” сёлета, гэта не сьведчыла пра нецікавасьць выданьня:
“Магчыма, калі тыя, хто прадае, лічаць, што ён не меў попыту, магчыма, яны проста няўдала прапаноўвалі... Верагодна, ён ляжаў незаўважным, бо часта беларускамоўныя выданьні ляжаць далёка ад вока...”
На думку гандляроў кнігарань, варта шукаць асобнікі календара ў шапіках “Саюздруку”. Там ёсьць верагоднасьць, што тавар ляжыць не на відавоку, а таму мог заляжацца незаўважным для пакупнікоў.