Прадукты харчаваньня даражэюць штомесяц. Але павышаюць цэны ў розных рэгіёнах Беларусі па-рознаму. Разьбежкі ў кастрычніцкіх цэнах на прадукты харчаваньня дасягалі 30%. Як ставяцца да падвышэньня кошту прадуктаў харчаваньня спажыўцы, ці зьвязваюць гэта з надыходам фінансавага крызісу?
Паводле Нацыянальнага статыстычнага камітэту, самыя нізкія цэны сьвініны ў кастрычніку былі ў Сьветлагорску, Ваўкавыску, Шчучыне і Клімавічах. Яны вагаліся ад 8400 да 8990 беларускіх рублёў. У той самы час у Бабруйску, Беразіне, Пінску, Жыткавічах сьвініна каштавала ад 12290 да 13000 рублёў.
Леанід Заіка, кіраўнік аналітычнага цэнтру “Стратэгія”, кажа, што розьніца ў цэнах паміж рэгіёнамі Беларусі – зьява звыклая і вытлумачальная:
“Ёсьць гарады з высокадаходнымі групамі насельніцтва, якія маюць высокія платаздольны попыт. Дзе ёсьць вялікія прадпрыемствы, там попыт вышэйшы, бо прыбытак большы. Там прыбыткі вышэйшыя ў тры разы, чым у раёнах, дзе ў тры разы ніжэйшыя заробкі. Такія рэчы адбываюцца ўвесь час, цягам году мы можам зьвярнуць увагу – будуць дыфэрэнцыявацца цэны паводле гэтых рэгіёнаў”.
Параўнальны аналіз праводзіўся на прадпрыемствах усіх формаў уласнасьці у 31 горадзе Беларусі. Найвышэйшыя цэны зафіксавалі ў Менску, Віцебску, Магілёве, Воршы, Клімавічах і Салігорску. Ігар Шары, грамадзкі актывіст з Магілёва, распавядае, як на высокія цэны рэагуюць жыхары яго гораду:
“Незадавальненьне. Яркае, меней яркае выказваньне незадавальненьня чую ўвесь час, нават прадавачкі ў крамах рэагуюць вельмі жвава. Але зьдзіўленьне выклікае здольнасьць нашых людзей прыстасоўвацца да любых абставін, як у той показцы...”
Карэспандэнтка: “Маўляў, можа, так і трэба?”
“Менавіта. Нават ня толькі што тычыцца падвышэньня цэнаў на прадукты штодзённага харчаваньня. Вельмі падаражэлі маршрутныя таксоўкі. І я бачу, што як бегалі яны поўныя, гэтак і бегаюць. Карыстаюцца попытам...”
Мянчанка Кацярына Кузьняцова днямі езьдзіла да сваякоў у Воршу. Нягледзячы на тэарэтычна высокую пакупніцкую здольнасьць тамашніх спажыўцоў, мая суразмоўніца заўважыла іх занепакоенасьць і імкненьне падрыхтавацца да горшага:
“Заробкі параўнальна зь Менскам невялікія. Таму людзі баяцца інфармацыі пра крызіс, імкнуцца запасьціся максымальна, робяць нарыхтоўкі са сваіх агародаў, мяса стараюцца назапасіць, трымаюць свойскую жывёлу. Мяса запасаюць з таго гледзішча, што стратэгічна важны прадукт ды пры тым самы дарагі. Так што сьвіней завялі і тыя, хто раней іх ніколі не трымаў – да крызісу рыхтуюцца...”