Сябры амэрыканскіх чарнобыльскіх арганізацый ухваляюць вяртаньне Тані Казыры ў Беларусь.
Кіраўніца амэрыканскага фонду "Chernobyl Children’s Project", Цэцылія Калхоўн называе пазытыўным вяртаньне дадому ў Барысаў беларускай 16-гадовай дзяўчыны Тані Казыры.
Дагэтуль многія амэрыканскія сем’і, якія мелі дачыненьне да гэтай арганізацыі, былі занепакоеныя намерам дзяўчынкі застацца ў Пэталуме, у сям’і Мануэля і Дэбры Запатаў. Яны лічылі, што накладзеныя беларускім урадам санкцыі на дзіцячыя паездкі ў ЗША, будуць мець катастрафічныя наступствы – многія проста больш ніколі ня ўбачаць тых беларускіх дзяцей, якіх неаднойчы прымалі ў сябе дома, якіх яны фактычна вырасьцілі і палюбілі.
У размове з каліфарнійскім выданьнем Рressdemocrat, Цэцылія Калхоўн выказала меркаваньне, што пэўны ўплыў на рашэньне Тані Казыры вярнуцца дадому, зрабілі яе размовы са сьвятаром Расейскай Праваслаўнай Царквы ў ЗША.
Паводле Калхоўн, цяпер ўрады Беларусі і ЗША абмяркоўваюць пытаньне аднаўленьне праграмаў дзіцячага аздараўленьня.
Паводле апошняй інфармацыі ў амэрыканскіх СМІ, прадстаўнік беларускай амбасады ў Вашынгтоне Алег Краўчанка заявіў, што Таня Казыра вярнулася дадому па ўласным жаданьні. Беларускі дыплямат падкрэсьліў, што яна б магла вярнуцца дадому ў любы момант і што супраць яе ў зьвязку зь яе ўчынкам ніхто ў Беларусі не заводзіў крымінальнай справы. Інтэрвію Алега Краўчанкі, аднак, не ўнесла аніякай яснасьці ў пытаньне, ці паўплывае ўчынак барысаўскай школьніцы на зьняцьце ў Беларусі часовай забароны дзіцячых паездак у ЗША, ці адновяцца гэтыя паездкі будучым летам.