У Чырвоным касьцёле з 50-годзьдзем сьвятарскай дзейнасьці віншавалі апостальскага візытатара для беларусаў грэка-каталікоў замежжа айца Надсана.
Сьвятары, грамадзкія дзеячы, палітыкі, пісьменьнікі, мастакі, музыканты і журналісты віншавалі сьвятара, які ўсё сваё жыцьцё прысьвяціў справе Беларушчыны.
У канцэртнай залі не было ніводнага вольнага месца. Вечарына пачалася з выступу музыкаў. Па чарзе прамаўлялі грамадзкія дзеячы, віншавалі а. Аляксандра Надсана і распавядалі пра ягоную дзейнасьць.
Старшыня Таварыства беларускай мовы Алег Трусаў выступіў з прамовай:
“Бальшавіцкі рэжым зьнішчаў сьвятарскую працу і фізычна і маральна. Вось 50 гадоў таму знайшоўся чалавек, які зрабіў немагчымае. Такіх людзей было вельмі мала — гэта ксёндз Чарняўскі, ягоныя папярэднікі Станкевіч і Гадлеўскі. Вось перад намі чалавек, які іх добра ведаў, які працягвае іхную справу, — а. Аляксандр”.
Выступоўцы на вечарыне прыгадвалі колькі сьвятар зрабіў для разьвіцьця беларускай гуманітарнай навукі, для аздараўленьня беларускіх дзяцей.
Марыя Міцкевіч, старшыня дзіцячага фонду “Сакавік”, казала пра гэта ў сваім выступе:
“Ён не пабаяўся і сам паехаў у тыя забруджаныя мясьціны. Размаўляў там зь людзьмі і казаў праўду пра Беларусь на Захадзе. Шмат сяброў з Ірляндыі і Ангельшчыны прымалі нашых дзяцей у сваіх сем’ях. Айцец Аляксандр сам сустракаў дзяцей у аэрапорце, заўсёды выяжджаў у шпіталь, калі трэба была дапамога, і сам размаўляў з доктарам наконт здароўя беларускага хлопчыка ці дзяўчынкі”.
Старшыня згуртаваньня беларусаў сьвету “Бацькаўшчына” Алена Макоўская ўручыла а. Надсану вялікую кнігу ў скураной вокладцы. Яна падзякавала яму за дапамогу ў стварэньні бібліятэкі ў Менску:
“Асоба айца Аляксандра падавалася легендарнай. Яго цытавалі, пра яго расказвалі гісторыі, ім захапляліся. Сапраўды, як не захапляцца чалавекам, які, застаўшыся адзін на ўсю Беларускую каталіцкую місію ў Лёндане — і за кіраўніка, і за сьвятара — штодня маліўся за Беларусь.
Наведваў беларускія суполкі ў сьвеце, сустракаўся з вернікамі, ладзіў там службы, зьбіраў па тых жа беларускіх суполках для бібліятэкі і вёз іх у Лёндан”.
Прамовы чаргаваліся з выступамі музыкаў. Усе казалі, што залаты юбілей сьвятарства Аляксандр Надсан, безумоўна, мусіць адзначаць на радзіме, якой ён прысьвяціў усё сваё жыцьцё.
Аляксандр Надсан рукапакладзены на сьвятара ў 1958 годзе. Ад 1961 году служыў у Беларускай каталіцкай місіі ў Лёндане. У 1971 годзе браў актыўны ўдзел у заснаваньні беларускай бібліятэкі імя Францыска Скарыны. Ад 1989 году зьяўляецца старшынём Беларускага камітэта дапамогі ахвярам радыяцыі ў Вялікай Брытаніі. Аляксандр Надсан зрабіў вялікі ўклад у станаўленьне ўласна беларускай літургікі.
Ён пераклаў на беларускую мову Літургіі Яна Залатавуснага, Базыля Вялікага, Рыгора Вялікага (раней асьвячаных дароў), Ютрань, Вячэрню. Таксама тэксты Актоіху, выбраныя тэксты Мінэі, тэксты Поснай і Кветачнай Трыёдзей, таксама некаторыя тэксты Эўхалагіёну ды іншыя.
Аляксандр Надсан апынуўся на Захадзе ў 1944 годзе. Служыў у арміі Андэрса і быў паранены ў бітве пад Монтэ-Касіна.