Косінца адаслалі кіраваць Віцебшчынай

Аляксандар Косінец

Намесьнік кіраўніка ўраду Беларусі на загад А.Лукашэнкі вызвалены са сваёй пасады. Ягоная новае новае месца працы – старшыня Віцебскага аблвыканкаму.

Кандыдатуру Аляксандра Косінца Віцебскі абласны савет дэпутатаў разгледзіць 25 лістапада, паведамілі Інтэрфаксу ў прэсавай службе Аляксандра Лукашэнкі.

Колішні старшыня Віцебскага аблвыканкаму Ўладзімер Андрэйчанка цяпер займае пасаду старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі.



Аляксандар Косінец нарадзіўся ў 1959 годзе ў вёсцы Раскі Сялец Аршанскага раёну Віцебскай вобласьці. Скончыў Віцебскі дзяржаўны мэдычны інстытут. Доктар мэдычных навук, прафэсар.

1982-1994 гады – працаваў на розных пасадах на катэдры шпітальнай хірургіі Віцебскага дзяржаўнага мэдычнага інстытуту.

1994-1996 гг. – кіраваў навукова-практычным цэнтрам “Інфэкцыя і хірургія”.

1997-2005 гг. – рэктар Віцебскага дзяржаўнага мэдычнага унівэрсытэту.

У сьнежні 2005 году прызначаны намесьнікамі кіраўніка ўраду Беларусі, паведамляе БелаПАН.