Былы студэнт-выдатнік Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Ф. Скарыны Зьміцер Жалезьнічэнка, які ўжо звыш 300 дзён служыць у транспартных войсках у Жлобіне, займеў права на адпачынак. Гэтаксама, як і іншыя салдаты, што адслужылі так ж тэрмін. Аднак адпачынак радавому Жалельнічэнку будзе прадастаўлены ў самы апошні тэрмін.
Зьміцер Жалезьнічэнка патлумачыў, што ён занесены ў так званую “групу рызыкі”. Таму адпачываць будзе самым апошнім:
“У адпачынак, мне сказалі, адпусьцяць самым апошнім. Ёсьць адпаведная пастанова Міністэрства абароны. Бо я ў так званай “групе рызыкі” – за адмову ад дачы прысягі. Адпачынак, дарэчы, зараз скарацілі – будзе толькі 10 сутак. Як месяцы тры застанецца да канца службы, я й хачу паехаць. Схаджу ва ўнівэрсытэт, дакумэнты забяру”.
Цікавімся ў былога студэнта, ці турбуюць яго, як салдата з так званай “групы рызыкі”, прадстаўнікі спэцслужбаў?
Ёсьць у нас такі хлопец у чыне лейтэнанта КДБ, прозьвішча Шэлег. Ходзіць у скураной куртцы
У мяне раней забіралі дыск, свае, мясцовыя, дык склалі акт выняткі, накіроўвалі нібыта на экспэртызу. Не вярнулі, але ж хоць паперку пакінулі.А гэтыя цьмяна так забралі – і пайшлі”, – распавёў салдат Жалезьнічэнка.
У войску Зьміцер, калі выпадае вольны час, чытае найперш тэхнічную літаратуру па праграмаваньні – сваёй унівэрсытэцкай спэцыяльнасьці. Вайсковыя нататкі пакуль пісаць не бярэцца:
“У мяне, канешне, ёсьць думкі наконт таго, што тут адбываецца. Але яны носяць такі асабісты, інтымны характар. Не хацелася б 800-ты раз апісваць вайсковы побыт. А каму будуць цікавыя, і ці наогул будуць цікавыя, мае развагі?.. Калі будзе час і будзе жаданьне, магчыма, і паспрабую ператварыць іх у нейкія нататкі. Потым будзе бачна”.