Аляксандар Лукашэнка, як паведамляе сёньня ягоная прэсавая служба, падпісаў два ўказы, скіраваныя на “канструктыўны і ўсебаковы дыялёг з Эўрапейскім Зьвязам”. Афіцыйныя ўлады цьвердзяць, што гэтыя дакумэнты надаюць узаемадзеяньню Беларусі і Эўразьвязу “сыстэмную аснову”.
Кіраўнік беларускай дзяржавы даў згоду на падпісаньне рамачнага пагадненьня паміж урадам Беларусі і Эўракамісіяй. Яно вызначае статут і ўмовы тэхнічнай дапамогі, якую Эўразьвяз будзе зьдзейсьняць для Беларусі.
Дапамагаць Беларусі Эўразьвяз зьбіраецца найперш праз свой офіс у Менску. Ягонага адкрыцьця чакалі тры гады. І толькі сёлета ў сакавіку ў Брусэлі намесьнік міністра замежных спраў Беларусі Валеры Варанецкі і камісар Эўразьвязу Бэніта Фэрэра-Вальднэр падпісалі адпаведнае пагадненьне.
Пасьля гэтага ў Менск прыехаў кіраўнік офісу Эўракамісіі Жан-Эрык Хольцапфэль. Аднак дагэтуль нейкіх значных акцыяў прадстаўніцтва Эўразьвязу ў Беларусі заўважана не было. А спадар Хольцапфэль, калі яго пыталі, чаму так адбываецца, спасылаўся на тое, што пакуль усё яшчэ знаходзіцца на стадыі вырашэньня.
Ад сёньняшняга дня гэтае выказваньне перастае задавальняць. Указы кіраўніка беларускай дзяржавы дазваляюць ажыцьцяўляць сумесныя праекты.
Аднак экспэрты адразу зьвярнулі ўвагу на тое, што афіцыйны Менск вызначыў прыярытэтныя (для абодвух бакоў) кірункі сумеснай дзейнасьці. Гэта — энэргетыка, транспарт, памежная інфраструктура, незаконная міграцыя, міжнародная злачыннасьць, абарона навакольнага асяродзьдзя. Але тут няма ніводнай узгадкі ні пра свабоду слова, ні пра дэмакратычныя выбары, ні пра дзейнасьць няўрадавых арганізацыяў і г. д.
Палітоляг Ігар Лялькоў лічыць, што гэтымі дакумэнтамі Аляксандар Лукашэнка дае зразумець, што ён па-ранейшаму зацікаўлены ў падтрыманьні дыялёгу з Эўропай:
“Што нейкай зьмены палітыкі апошніх месяцаў не адбываецца. Эўропе даецца чарговы сыгнал пра тое, што Беларусь адкрытая на супрацу.Але супрацу спэцыфічную, аднаскіраваную, то бок грошы альбо дапамогу Эўразьвязу ўзамен на прыязныя ўсьмешкі. Таму дадзеныя дакумэнты можна разглядаць толькі ў кантэксьце той лініі, якая вымалявалася ў апошні час”.
Спадар Лялькоў цьвердзіць, што ў гэтых кроках няма нечага па-сапраўднаму новага:
“Гэта звычайная тактыка, звычайная практыка беларускіх уладаў. Яны хочуць максымальна кантраляваць сытуацыю ўнутры краіны, рабіць мінімальныя, вымушаныя пад вельмі моцным ціскам, саступкі ўнутры краіны. Але за гэта атрымліваць прывілеі на зьнешнім рынку”.
Намесьнік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Яраслаў Раманчук лічыць, што ўлады Беларусі дарэмна спадзяюцца на эўрапейскія грошы:
“Эўрапейская камісія сказала: мы не даем грошы. Мы даем вам нашы нормы і стандарты. Гэта — стратэгічны шлях Беларусі, і ён каштуе значна больш. Калі беларускі бок спадзяецца, што Эўразьвяз дасьць два-тры ці пяць мільярдаў даляраў на падтрымку сацыялістычнай эканомікі, дык такога ніколі ня будзе”.
Кіраўнік беларускай дзяржавы даў згоду на падпісаньне рамачнага пагадненьня паміж урадам Беларусі і Эўракамісіяй. Яно вызначае статут і ўмовы тэхнічнай дапамогі, якую Эўразьвяз будзе зьдзейсьняць для Беларусі.
Дапамагаць Беларусі Эўразьвяз зьбіраецца найперш праз свой офіс у Менску. Ягонага адкрыцьця чакалі тры гады. І толькі сёлета ў сакавіку ў Брусэлі намесьнік міністра замежных спраў Беларусі Валеры Варанецкі і камісар Эўразьвязу Бэніта Фэрэра-Вальднэр падпісалі адпаведнае пагадненьне.
Пасьля гэтага ў Менск прыехаў кіраўнік офісу Эўракамісіі Жан-Эрык Хольцапфэль. Аднак дагэтуль нейкіх значных акцыяў прадстаўніцтва Эўразьвязу ў Беларусі заўважана не было. А спадар Хольцапфэль, калі яго пыталі, чаму так адбываецца, спасылаўся на тое, што пакуль усё яшчэ знаходзіцца на стадыі вырашэньня.
Ад сёньняшняга дня гэтае выказваньне перастае задавальняць. Указы кіраўніка беларускай дзяржавы дазваляюць ажыцьцяўляць сумесныя праекты.
Аднак экспэрты адразу зьвярнулі ўвагу на тое, што афіцыйны Менск вызначыў прыярытэтныя (для абодвух бакоў) кірункі сумеснай дзейнасьці. Гэта — энэргетыка, транспарт, памежная інфраструктура, незаконная міграцыя, міжнародная злачыннасьць, абарона навакольнага асяродзьдзя. Але тут няма ніводнай узгадкі ні пра свабоду слова, ні пра дэмакратычныя выбары, ні пра дзейнасьць няўрадавых арганізацыяў і г. д.
Палітоляг Ігар Лялькоў лічыць, што гэтымі дакумэнтамі Аляксандар Лукашэнка дае зразумець, што ён па-ранейшаму зацікаўлены ў падтрыманьні дыялёгу з Эўропай:
“Што нейкай зьмены палітыкі апошніх месяцаў не адбываецца. Эўропе даецца чарговы сыгнал пра тое, што Беларусь адкрытая на супрацу.
Яны хочуць максымальна кантраляваць сытуацыю, рабіць мінімальныя саступкі і атрымліваць прывілеі.