Рагачоўскі завод “Дыяпраектар”, дзе ў свой час працавалі знаныя ўрадоўцы Васіль Даўгалёў й Андрэй Кабякоў, апынуўся ў няпростай сытуацыі. Больш як паўтары сотні рабочых ня могуць зарабіць нават мінімуму — 208 тысяч рублёў.
Кіраўнікі прадпрыемства сьцьвярджаюць, што фінансавы крызіс не закрануў “Дыяпраектар”. Прынамсі, намесьніца дырэктара ў эканамічных пытаньнях Тамара Шчарбакова сказала нашаму радыё:
“Крызізу няма на заводзе. Ужо ўключылі ацяпленьне — цэхі грэюцца, усё ў нас грэецца. Да 25 лістапада выплацім за кастрычнік заробак. Умовы працы не мяняюцца, апрача пастановы Нацбанку, паводле якой мы ня можам зрабіць папярэднюю аплату ў Расею за матэрыялы. Мы зараз напісалі ліст у міністэрства і будзем у Саўмін зьвяртацца”.
Адзін з работнікаў “Дыяпраектара” паведаміў, што ня так даўно цяпло сапраўды ўключалі ў цэхах. І выключылі — палічылі, што на вуліцы яшчэ цёпла. Апавёў і пра іншае:
“Ой, заказаў няма, працы няма. Халадзіна. Крыху працуем, а пасьля — сядзім. Некаторыя дадому ў адпачынак сыходзяць за свой кошт. Зрэзалі заказы. Калі раней, напрыклад, для расейскага „Аўтавазу“ рабілі аўтамабільных люстэркаў па 30-40 тысяч штук на месяц, то цяпер — 10-12 тысяч. Людзі сядзяць. Мэтал — дарагі, няма за што яго купляць і за энэргію плаціць. Такая сытуацыя”.
Былы рабочы заводу, сябра ПКБ і прафгрупорг мясцовай суполкі прафсаюзу РЭП Ігар Паўлаў, зь якім адміністрацыя прадпрыемства сёлета спыніла кантракт, сьцьвярджае, што сур’ёзных заказаў на будучы год у “Дыяпраектара” няма. Ужо зараз 158 працаўнікоў заводу ня могуць за восем гадзін зарабіць нават 208-тысячны мінімальны заробак:
“На сёньня сур’ёзных заказаў няма. У першую чаргу — на спэцтэхніку, прыборы назіраньня, датчыкі высокага ціску для расейскай газавай прамысловасьці. Асноўная маса працаўнікоў атрымлівае 300-400 тысяч рублёў. 158 чалавек на заводзе — гэта зьвесткі афіцыйнага прафсаюзу — не зарабляюць нават мінімалку, 208 тысяч рублёў. Ім завод даплачвае да 208 тысяч”.
Як лічыць спадар Паўлаў, ніяк не паспрыялі заводу былыя яго работнікі, а цяпер высокапастаўленыя дзяржаўныя чыноўнікі — віцэ-прэм’ер Андрэй Кабякоў ды амбасадар Беларусі ў Расеі, віцэ-прэм’ер Васіль Даўгалёў:
“Ня бачна, каб Кабякоў і Даўгалёў бралі нейкі ўдзел, сустракаліся з калектывам, дапамагалі ў пераадоленьні заводам эканамічных цяжкасьцяў”.