Працоўны дзень дэпутатаў – 50 хвілінаў

За гэты час яны разгледзелі 4 законапраекты і атрымалі пасьведчаньні дэпутатаў.
У часе разгляду законапраектаў у дэпутатаў узьнікла толькі адно ўдакладняльнае пытаньне.

Нагадаем, што сёньня новаабраная Палата прадстаўнікоў пачала разгляд законапраектаў. Дэпутаты плянавалі разгледзець папраўкі ў законы аб лекавых сродках, аб дзяржрэгуляваньні вытворчасьці і абарачэньні алькагольнай, а таксама нехарчовай прадукцыі, якая зьмяшчае алькаголь, і законапраект аб ахове атмасфэрнага паветра.