Дэпутату не падоўжылі кантракт

Зьміцер Кухлей

Зьмітра Кухлея, актывіста руху “За свабоду”, адміністрацыя прадпрыемства “Мастоўдрэў” пісьмова папярэдзіла, што кантракт зь ім, які мае скончыцца ў сьнежні, працягнуты ня будзе.

З 2000 году Зьміцер Кухлей працуе на “Мастоўдрэў” перакладчыкам з ангельскай мовы. Чаму зь ім не жадаюць працягваць кантракт, ніхто з адміністрацыі Зьмітру Кухлею не патлумачыў.

Сам Зьміцер мяркуе, што яму даводзіцца разьлічвацца за сваю актыўную палітычную дзейнасьць. Зь яго слоў, кіраўнікі прадпрыемства і перад мясцовымі выбарамі, і пасьля іх неаднаразова праводзілі зь ім нефармальныя гутаркі й патрабавалі прыпыніць палітычную актыўнасьць.

Падобная сытуацыя здарылася й летась. Тады да кіраўніка прадпрыемства зьвярнуўся Аляксандар Мілінкевіч, справа атрымала розгалас у СМІ, і кантракт працягнулі.

Зьміцер Кухлей — дэпутат Мастоўскага раённага Савету. Дарэчы, ён адзіны прадстаўнік дэмакратычнай апазыцыі ў мясцовых Саветах Гарадзенскай вобласьці.