У часе Беларускага інвэстыцыйнага форуму ў Лёндане прадстаўнікі Сусьветнай гандлёвай арганізацыі (WTO – World Trade Organization) заявілі пра магчымасьць пачаць ужо ў наступным годзе шчыльныя перамовы з кіраўніцтвам краіны адносна пэрспэктываў уступленьне Беларусі ў WTO. Ці можна гэта разглядаць як прызнаньне пэўных зрухаў у заадміністраванай беларускай эканоміцы, альбо заявы гучаць збольшага як аванс?
У Сусьветную гандлёвую арганізацыю ўваходзяць паўтары сотні краінаў. На іх долю прыпадае амаль 95% гандлёвага абароту ў сьвеце.
Сяброўства ў WTO дае шэраг эканамічных перавагаў. Перадусім гэта тычыцца дадатковых прыбыткаў, якія можна атрымаць ад працы стратэгічных галінаў прамысловасьці – найперш, мэталюргічнай, нафтахімічнай, перапрацоўчай ды іншых. У выпадку з Беларусьсю гаворка можа йсьці якнайменей пра дадатковыя паўмільярда даляраў у бюджэт дзяржавы. Апроч таго, краіна пазбаўляецца рызыкі ўвядзеньня антыдэмпінгавых санкцый, атрымлівае магчымасьць рэгуляваць рэгіянальныя спрэчкі; у сябра WTO на парадак вышэйшы паказьнік інвэстыцыйнай прывабнасьці.
Падчас Беларускага інвэстыцыйнага форуму ў Лёндане намесьнік генэральнага дырэктара WTO Алехандра Хара заявіў, што ў Беларусі шмат зроблена дзеля паляпшэньня інвэстыцыйнай палітыкі, а форумы, падобныя лёнданскаму, дапамогуць павялічыць дадатковы прыток замежных інвэстыцый.
Эканаміст, ганаровы старшыня Беларускага саюзу прадпрымальнікаў Аляксандар Патупа разглядае заявы прадстаўнікоў WTO як пэўны рэвэранс ў бок фармальных гаспадароў форуму. Аднак, на думку экспэрта, не выпадае разьлічваць, што аднаго форуму дастаткова, каб “напусьціць пылу ў вочы”:
“Гэта пытаньне старое, яно абмяркоўваецца даўно, і ніякага наватарства тут няма. Уступленьне ў WTO – гэта працэс істотнай перабудовы эканомікі, якая павінна рабіцца больш адкрытай, рэгулявацца нашмат больш рынкавымі мэтадамі, чым гэта адбываецца.
У Беларусі яна ад 1996 году антырынкавая амаль пастаянна, ня лічачы гучных заяваў пра лібэралізацыю. Таму для нас гэта па-ранейшаму доўгі шлях, і пачатак тых ці іншых перамоваў абсалютна ні пра што не гаворыць; яны могуць быць вельмі працяглымі, што паказвае практыка многіх іншых краінаў. Тую ж Расею ўзяць – 15 гадоў ідуць перамовы, так бы мовіць, “пасьпяхова”. Таму на ўсё трэба глядзець досыць спакойна, прадстаўнікам Захаду таксама ўласьцівыя парадныя заявы. Разумець усё трэба толькі як уступленьне ў працэс”.
Паказальна, што яшчэ год таму кіраўніцтва Беларусі заяўляла, што ня мае намеру штучна фарсіраваць працэс уступленьня ў Сусьветную гандлёвую арганізацыю. Сам Аляксандар Лукашэнка казаў літаральна наступнае – маўляў, калі нас там не чакаюць, дык і ня трэба. Аднак з пераходам на рынкавыя адносіны з галоўным партнэрам у асобе Расеі вузкая арыентацыя на Ўсход была адкарэкатаваная, і ўлады заявілі пра істотную лібэралізацыю эканомікі. На думку Аляксандра Патупы, арыенцір у выглядзе WTO насамрэч можа быць добрым стымулам для такога кшталту пераўтварэньняў:
“Карыснае тут тое, што пад узьдзеяньнем пэрспэктывы прыёму ў WTO дзяржава пэўную лібэралізацыю звычайна праводзіць. Дастаткова ці не – гэта ўжо вырашаецца сур’ёзным аналізам. Гэта, як правіла, працяглы працэс, але якіясьці пазытыўныя зрухі ён можа выклікаць у сэнсе лібэралізацыі”.
***
Паводле экспэртаў, адзін з відавочных плюсаў ад сяброўства ў WTO для насельніцтва краіны – істотнае пашырэньне асартымэнту тавараў. У выніку скасаваньня імпартных перашкодаў аўтаматычна зьнізяцца кошты. Стануць таньнейшымі мясныя прадукты і паўфабрыкаты, а таксама садавіна і гародніна, якія ў постсавецкіх краінах ужо даражэйшыя, чым на Захадзе.
Прагназуецца, што адзеньне і абутак стануць нашмат больш разнастайнымі і дзешавейшымі, бо трапіць у краіну змогуць даступныя эўрапейскія “лэйблы”. У выніку скасаваньня увозных мытаў апусьцяцца з завоблачных вышыняў імпартаваныя сьпіртовыя напоі.
Аднак скарыстацца выгодамі ад таго, што мае на ўвазе сяброўства ў WTO, можна толькі ў выпадку, калі заявы пра гатовасьць да эканамічных рэформаў будуць адпавядаць рэальным працэсам, распачатым у краіне.