“12 прапановаў Эўразьвязу” ў Мастах

Мастоўскія актывісты руху “За свабоду” і “Маладога фронту” распаўсюдзілі 16 лістапада сярод насельніцтва чатырыста асобнікаў брашуры з дванаццацьцю прапановамі Эўразьвязу да народу і ўраду Беларусі.

Акцыя адбылася ў саміх Мастах, а таксама ў вёсках Масты Левыя і Масты Правыя, у Луньне, Дубне і Мікелеўшчыне.

Рэгіянальны каардынатар руху “За свабоду” на Гарадзеншчыне Алесь Зарэмбюк паведаміў, што, апроч пашырэньня зьвестак пра эўрапейскія прапановы беларусам, актывісты мелі на мэце прапаганду ідэі інтэграцыі Беларусі ў Эўропу.