Сёньня ўраньні пасьля цяжкай і працяглай хваробы памёр Генадзь Кісялёў. Яму ішоў 78-ы год. Гісторык, літаратуразнавец, пісьменьнік, археограф пакінуў па сабе вялікую навуковую і творчую спадчыну і славу першаадкрывальніка шмат якіх таямніцаў беларускага прыгожага пісьменства.
Імя Генадзя Кісялёва трывала асацыюецца ў сьвядомасьці навуковай і творчай эліты з імёнамі выдатных дзеячаў беларускай гісторыі XIX стагодзьдзя. Працуючы ў віленскіх архівах не адзін дзясятак гадоў, ён расчытаў і расшыфраваў невядомыя рукапісы В.Дуніна-Марцінкевіча, Ф.Багушэвіча, А.Вярыгі-Дарэўскага, П.Шпілеўскага... Апошняй яго завершанай працай стала расчытаньне архіву Францішка Скарыны. Гаворыць доктар філялёгіі Міхась Тычына:
“Заслугі яго надзвычайныя ў беларускай навуцы, дый наогул у літаратуры і ў нацыянальнай культуры. Тут яго месца незаменнае, бо такога надзвычайнага архівіста, шукальніка проста другога няма і ці будзе...”
Маладзейшае пакаленьне беларускіх дасьледчыкаў вучылася ў Генадзя Кісялёва навуковай рупнасьці, — кажа кандыдат філялёгіі Язэп Янушкевіч:
“Тое, як ён легендарна, фэнамэнальна адшукаў аўтараў нашых доўгі час ананімных твораў — “Энэіда навыварат” і “Тарас на Парнасе” — гэта мог прарабіць толькі ён”.
Дасьледаваньне багатай духоўнай спадчыны беларусаў зрабіла Генадзя Кісялёва, які нарадзіўся ў расейскім горадзе Каломне і атрымаў дыплём Маскоўскага гістарычна-архіўнага інстытуту, адданым Беларусі навукоўцам. З 1971 году ён працаваў у Інстытуце літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук. Захапленьне беларускай мінуўшчынай зблізіла яго з многімі беларускімі пісьменьнікамі і найперш з Уладзімерам Караткевічам, які скарыстоўваў у сваіх раманах навуковыя адкрыцьці спадара Кісялёва.
“Ён — такі беларус, што дай Божа быць іншым беларусам!” — кажа Міхась Тычына.
Разьвітаньне з Генадзем Кісялёвым і яго пахаваньне адбудуцца 17 лістапада.
У яго засталіся жонка Яніна Міхайлаўна, дочкі Лія і Натальля і ўнук Ян.