У Генэральнай пракуратуры Беларусі паведамілі, што генпракурор Рыгор Васілевіч завёў крымінальную справу адносна свайго намесьніка Мікалая Купрыянава і пракурора Менскай вобласьці Міхаіла Сьнегіра.
Нагадаем, гэтага запатрабаваў Аляксандр Лукашэнка на антыкарупцыйнай нарадзе 13 лістапада.
Справа заведзеная паводле артыкула 424 ч. 2 Крымінальнага кодэксу — за злоўжываньне ўладай ці службовым паўнамоцтвамі ў карысьлівых мэтах ці з асабістай зацікаўленасьці. Паводле гэтага артыкула прадугледжваецца пакараньне ад 2 да 4 гадоў зьняволеньня.
У Міністэрстве ўнутраных спраў паведамілі, што першы намесьнік міністра Аляксандар Шчурко, як і іншыя адказныя супрацоўнікі міністэрства, названыя ўчора Аляксандрам Лукашэнкам на антыкарупцыйнай нарадзе, працягваюць сёньня працаваць на сваіх працоўных месцах.