Cёньня памёр адзін з найлепшых беларускіх літаратуразнаўцаў Генадзь Васілевіч Кісялёў.
Генадзь Васілевіч Кісялёў нарадзіўся 19 сакавіка 1931 году ў горадзе Каломне Маскоўскай вобласьці (Расея) у сям'і службоўцаў.
Сярэднюю школу скончыў у Віцебску (1948). Пасьля заканчэньня Маскоўскага гістарычна-архіўнага інстытуту (1953) працаваў у архіўных установах Літвы. У 1956—1959 гадах вучыўся ў асьпірантуры пры Маскоўскім гістарычна-архіўным інстытуце. У 1960-1971 гадах.— навуковы супрацоўнік Цэнтральнага дзяржаўнага гістарычнага архіву Літоўскай ССР.
3 1971 году — навуковы супрацоўнік Інстытуту літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР. Кандыдат гістарычных навук.
Літаратурную дзейнасьць пачаў у 1958 годзе. Выдаў зборнікі гістарычна-літаратурных нарысаў “Сейбіты вечнага” (1963), “3 думай пра Беларусь” (1966), “Героі і музы” (1982), дасьледаваньні “Загадка беларускай “Энэіды” (1971), “Пошукі імя” (1978), “Спасьцігаючы Дуніна-Марцінкевіча” (1988), літаратуразнаўчую дылёгію “Разыскивается классик...” (1989), гістарычныя нарысы “Паплечнік Каліноўскага” (1976), “На пераломе дзьвюх эпох: паўстаньне 1863 году на Міншчыне” (1990). Склаў зборнікі гістарычна-літаратурных матэрыялаў “Пачынальнікі” (1977), “Пуцявінамі Янкі Купалы” (1981), “3 жыцьцяпісу Якуба Коласа” (1982), “Шляхам гадоў” (1990).
Адзін са складальнікаў зборнікаў дакумэнтаў “Рэвалюцыйны ўздым у Літве і Беларусі 1861—1862 гг.” (1964), "Паўстаньне ў Літве і Беларусі 1863—1864” (1965).
Ляўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1990) за кнігі гістарычна-літаратурных дасьледаваньняў “Разыскивается классик...” і “Спасьцігаючы Дуніна-Марцінкевіча”.