Палажанцы і Русіну далі трое сутак

Наста Палажанка

У судзе Ленінскага раёну Менску, які знаходзіцца ў будынку Дома правасудзьдзя, сёньня судзяць моладзевых актывістаў, затрыманых 7 лістапада.



Паплечнікі затрыманых правялі пікет перад будынкам суду

Сёньня судзяць маладафронтаўцаў

Наста Палажанка і Антон Русін атрымалі трое сутак арышту. Палажанку судзіў судзьдзя Міхаіл Хома, Антона Русіна – судзьдзя Валянціна Зінкевіч.

З улікам таго, што Палажанка і Русін ужо правялі трое сутак за кратамі ў турме на Акрэсьціна, -- яны пасьля прысуду выйшлі на волю.

Нагадаем, у судзе Ленінскага раёну Менску сёньня судзяць моладзевых актывістаў, якіх затрымалі 7 лістапада насупраць будынку КДБ. Яны тады трымалі расьцяжку: “Камунізм пад трыбунал!”. Непаўналетніх адпусьцілі, а супраць пяці сяброў незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” склалі пратаколы за ўдзел у несанкцыянаваным пікеце. Гэта Наста Палажанка, Тацяна Шапуцька, Наста Лойка, Аляксей Янушэўскі і Антон Русін.