Сёньня ў Горадні да помніка Леніну згадаць пра Кастрычніцкую рэвалюцыю прыйшлі сябры Партыі камуністаў беларускай – дзясятак людзей сталага веку.
Каля гарадзенскай статуі Леніна сёньня сабралася каля дзясятка пэнсіянэраў. Скончыць рэканструкцыю плошчы ўлады не пасьпелі, тут ляжаць стосы гранітных плітаў, бэтонная плітка, біятуалет жоўты стаіць. А пастамэнт перад помнікам пакрыты плёнкай.
“Трэба ж сёньня адзначыць, у нас жа, слава табе, Госпадзе, дзень Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі, хаця ў Маскве сьвяткуюць гадавіну параду маскоўскага. Ну вось мы сабраліся тут, каб ускласьці кветкі да помніка Ўладзіміру Ільлічу Леніну, які быў заснавальнікам нашай дзяржавы. Гісторыя ёсьць гісторыя”, – кажа кіраўнік абласной арганізацыі ПКБ Анатоль Іванчык.
“Але ўлады не пасьпелі тут скончыць рэканструкцыю”
Іванчык: “Разумееце, учора выступаў губэрнатар, такія прыгожыя словы гаварыў, але робіцца ўсё наадварот”.
Карэспандэнт да бабулькі: “Што вы кажаце — калі будзе парад?”
Бабулька: “Так. Як ня будзе? А калі ж тады будзе?”
Карэспандэнт: “А вы зь якой мэтай прыйшлі?”
Сталы спадар: “Я не з ПКБ, я з Грамады, прыйшоў паглядзець — колькі старых людзей сабралася, вось і ўсё…”
Карэспандэнт: “Усяго каля помніка сабраліся потым прыблізна два дзясяткі людзей”.