Байцы спэцназу міліцыі затрымалі 8 актывістаў незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт”.
Маладафронтаўцы сталі з расьцяжкай насупраць будынку КДБ, на якой было напісана: “Камунізм пад трыбунал!”.
Затрыманых пасадзілі ў аўтобус і адвезьлі ў аддзел міліцыі Ленінскага раёну.