Я.Басін: “Патрэбна актыўнае супрацоўніцтва з ЗША”

Старшыня рэлігійнага аб’яднаньня абшчынаў прагрэсіўнага іудаізму Якаў Басін спадзяецца, што новая адміністрацыя ЗША будзе пашыраць кантакты з Беларусьсю:

“На мой погляд, міжнародная ізаляцыя Беларусі прывяла ня толькі да ізаляцыі дзяржаўнай улады, але і грамадзкіх, і рэлігійных структураў. І гэта вельмі перашкаджае асабліва дзейнасьці рэлігійных арганізацыяў, прынамсі рэлігійных меншасьцяў. Любыя спробы завязаць кантакты, прыцягнуць амэрыканскую рэлігійную грамадзкасьць на нашу тэрыторыю, прыкладам, для арганізацыі міжканфэсійнага дыялёгу, выклікалі адзін адказ: калі мы да вас прыедзем і дапаможам, гэта будзе азначаць ускосную легітымізацыю вашага рэжыму. А мы яго не прымаем.

Я думаю, такая пазыцыя памылковая. Толькі актыўнае супрацоўніцтва, толькі сумесныя мерапрыемствы, асабліва на тэрыторыі Беларусі, могуць значна палепшыць перадусім унутрыпалітычную сытуацыю ў нас у рэспубліцы”.