На прадпрыемствах горада Масты масава бяруць адбіткі пальцаў. Прычым адбіткі бяруць з абедзьвюх рук.
Міліцыянты спасылаюцца на загад начальніка міліцыі, згодна зь якім адбіткі будуць браць ва ўсіх ва ўзросьце ад 30 да 55 гадоў.
Міліцыянты не тлумачаць нікому прычынаў таго, што бяруць адбіткі пальцаў і далоняў. Адзін з тых, хто адмовіўся праходзіць працэдуру — і, дарэчы, папрасіў не называць ягонага прозьвішча — сказаў, што міліцыянты яму пагражалі абавязкова сустрэцца ў судзе.