“Што б вы параілі зрабіць новаму прэзыдэнту ЗША ў дачыненьні да Беларусі?” З гэтым пытаньнем наш карэспандэнт зьвярнуўся да беларускіх палітыкаў і грамадзкіх дзеячаў.
Старшыня Рады беларускай інтэлігенцыі Ўладзімер Колас свае пажаданьні фармулюе так:
“Я параіў бы займаць цьвёрдую і прынцыповую пазыцыю ў адносінах да тых каштоўнасьцяў, на якіх базуецца эўрапейская ды і наагул усясьветная цывілізацыя. Гэта – свабода, справядлівасьць, галоснасьць, справядлівыя выбары, маральнасьць... Вось тое, што нам усім трэба бараніць. І без чаго мы проста зьнікнем”.