У райцэнтры Драгічын на Берасьцейшчыне сёньня давялося адмяніць загадзя прызначаную талаку на прыборцы і ўшанаваньні месца пахаваньня ўдзельнікаў вызвольнага паўстаньня 1863 году.
Ініцыятар плянуемай акцыі “Дзяды”, кіраўнік Драгічынскай суполкі Партыі БНФ Уладзімер Казека паведаміў “Свабодзе”, што на мэце было ўсталяваць новы крыж у памяць забітых:
“Яшчэ ў 1937-м годзе гэтыя пахаваньні былі ў парадку. Пасьля апынуліся закінутыя. Колішнія крыжы згнілі. І мы вырашылі, што трэба аднавіць крыж, паставіць новы. Дамовіліся, што зробім гэта ў суботу, а сёньня правядзем там невялікі мітынг”.
Са словаў суразмоўцы, пра падрыхтоўку да “Дзядоў” выведалі міліцыянты. У пятніцу яны ўчынілі ператрус на кватэры Ўладзімера, канфіскавалі спэцыяльны нумар газэты “Тут і цяпер”. У суботу і сёньня ля дому, дзе жыве Ўладзімер Казека, каравуліць участковы. Усе іншыя актывісты ў Драгічыне папярэджаныя пра магчымыя затрыманьні.