Супрацоўнікі міліцыі затрымалі Франка Вячорку і Міхаіла Пашкевіча ў Палацы Рэспублікі. Хлопцы прыйшлі туды на паседжаньне 40 зьезду БРСМ, які праводзіўся ў 90-ю гадавіну ленінскага камсамолу.
Франак пасьпеў паведаміць “Свабодзе”, што яны зь Міхаілам хацелі перадаць свае меркаваньні наконт скасаваньня льготаў, рэгістрацыі грамадзкіх аб’яднаньняў ды іншых аспэктаў унутранай палітыкі дзяржавы.
15:00 Франка Вячорку і Міхаіла Пашкевіча пакуль трымаюць у фае будынку. Ім забаранілі карыстацца мабільнымі тэлефонамі.
16:00 Франака Вячорку і Міхаіла Пашкевіча прывезьлі ў міліцыю Цэнтральнага раёну Менску. Франак і Павал паведамілі, што пачулі зь перамоваў міліцыянтаў пра тое, што на іх могуць скласьці пратаколы за дробнае хуліганства.
18:30 Франака Вячорку і Міхаіла Пашкевіча адпусьцілі з Цэнтральнага РУУС сталіцы. Кіраўнік упраўленьня папрасіў у іх прабачэньня за тое, што іх затрымалі й трымалі ў міліцыі.