Спэцыяльны прыз Рады Эўропы за лепшы малабюджэтны фільм рэгіянальнай ці мясцовай вытворчасьці за 2008 год атрымаў беларускі рэжысэр Уладзімер Колас.
Стужка была прадстаўлена на конкурс “Прэмія Эўропы”, якія праводзіцца ў Бэрліне.
Узнагароду беларускаму рэжысэру ўручыла старшыня Палаты рэгіёнаў Кангрэсу мясцовых і рэгіянальных уладаў Рады Эўропы Людміла Сьфірлаага.
У стужцы сумеснай вытворчасьці тэлебачаньня Польшчы і ТВ-Белсат “Галерэя Ады” Ўладзімер Колас параўноўвае будзённае жыцьцё невялікай беларускай вёскі з афіцыйнай прапагандай.