Справа 14-ці: арыштаваны Аляксандар Баразенка.
Сёньня пасьля допыту ў сьледчым камітэце быў арыштаваны адзін зь фігурантаў у так званай “справе чатырнаццаці” Аляксандар Баразенка.
Аляксандар Баразенка цяпер вучыцца ў Польшчы, ва Ўроцлаўскім унівэрсытэце. У 2006 годзе яго адлічылі з БДУ за ўдзел у моладзевай акцыі супраць скасаваньня льготаў.
Калі Аляксандра выкліка́лі на допыты, ён вучыўся і паведамляў сьледчаму, што прыйдзе ў камітэт пасьля таго, як здасьць сэсію.
Сёньня Аляксандар Баразенка даведаўся, што яшчэ ў траўні ён быў пададзены ў крымінальны вышук за тое, што своечасова не зьяўляўся на допыты. Таму сьледчы абраў мерай стрыманьня арышт.
Да суду Аляксанадар Баразенка будзе знаходзіцца ў Менскім сьледчым ізалятары.
23 красавіка былі асуджаныя 10 чалавек у крымінальнай справе, распачатай за ўдзел у акцыі прадпрымальнікаў. Некалькі чалавек, якія былі пакараныя абмежаваньнем волі, адбываюць пакараньне па месцы жыхарства. Тацяна Цішкевіч знаходзіцца ў Польшчы, дзе яна вучыцца па праграме Каліноўскага. Актывіст незарэгістравнай арганізацыі “Малады Фронт” Арцём Дубскі днямі зьехаў ва Ўкраіну й папрасіў там палітычнага прытулку.
Усяго ў “справе чатырнаццаці” былі асуджаныя трынаццаць чалавек. Аляксандар Баразенка — апошні зь фігурантаў, якога яшчэ не судзілі.