Славамір Адамовіч у Празе <img border="0" src="/img/icon-photogallary.gif" alt="" /> <img src="/img/icon-listen.gif" border=0 />

Паэт Славамір Адамовіч, які ад 2002 году жыве ў Нарвэгіі, у рамках сваёй паездкі па эўрапейскіх асяродках дыяспары гэтымі днямі наведаў Прагу.
Славамір Адамовіч ужо два тыдні ў дарозе. Вырашыўшы аб'ехаць беларусаў эўрапейскага замежжа, паэт ужо наведаў Вільню і Варшаву, дзе выступаў перад тамтэйшымі беларусамі.

Наступным прыпынкам была Прага. У сераду ўвечары Славамір Адамовіч быў госьцем праскіх беларусаў у іх Клюбоўні на вуліцы Соўкеніцкай, 8. Паэт расказваў пра сваё запалярнае жыцьцё ў нарвэскім горадзе Будэ, чытаў новыя і старыя вершы, пераклады сваіх вершаў на нарвэскую мову і пераклады нарвэскіх паэтаў на беларускую, дзяліўся меркаваньнямі пра сытуацыю ў беларускай дыяспары і плянамі на будучыню.

З Прагі Славамір Адамовіч накіраваўся ў Нямеччыну - апошні этап свайго падарожжа перад вяртаньнем у Нарвэгію.

Вершы, чытаныя аўтарам у Беларускай Клюбоўні ў Празе:

Прадчуваньне



Рым (ад слова “рымець” - свойская жывёла рыміць - некапоіцца ў прадчуваньні непагоды або трывожнай падзеі)



Асі



Эмігрант



Анатолю Сысу



Пяшчотна думаючы пра тую, што сустрэне мяне на радзіме



Рабі гэта са мной



Ня вырвеш гэта зь мяне