У Беларусі дагэтуль не вырашана, дзе захоўваць радыёактыўныя адходы АЭС. Пра гэта сёньня сказаў журналістам намесьнік старшыні камісіі Палаты прадстаўнікоў у праблемах Чарнобыльскай катастрофы, экалёгіі і прыродакарыстаньня Мікалай Сяргіенка.
Ён адзначыў, што “гэта пытаньне будзе вырашацца паралельна з будаўніцтвам АЭС. Дзе будзем хаваць адходы мы яшчэ ня ведаем, як ня ведаем, дзе будзем браць радыёактыўнае паліва”.
Сёньня дэпутаты Палаты прадстаўнікоў унесьлі зьмены ў закон “Аб радыяцыйнай бясьпецы насельніцтва”.