У апошнія паўтара-два дзясяткі гадоў на вуліцах Гомеля стала прыкметна больш бадзяжных людзей. Іх відаць па зашмальцаванай вопратцы, рваных валізках у руках і поліэтыленавых пакетах з пустымі бутэлькамі.
68-гадовы спадар Пётар у свой час рабіў мулярам. Кажа, што пабудаваў паўгомсельмашу — мікрараёну камбайнабудаўнікоў. Ташкент нават адбудоўваў у 1968 годзе пасьля землятрусу. Сам жа на схіле веку вымушаны бадзяцца. З жонкай у свой час разьвёўся, жыў зь сястрой у бацькоўскім доме. Але патрапіў за краты, і жыцьцё — пакацілася:
“Пакет з бананамі я ўзяў на рынку, і мне далі два гады “на зону”. У мяне была сястра з 27 году, яна памерла ўжо. Ня ведаю, як падышлі да яе пляменьнікі, але дом яна ім адпісала. Калі я вярнуўся, яны ўжо яго прадалі. Я зьвяртаўся ў Яромінскі сельскі Савет, дзе нарадзіўся. Мне адказалі: “Дзе быў, там ты й дом прагуляў”.
Цяпер спадар Пётар без дакумэнтаў, без сацыяльнай дапамогі па старасьці бадзяецца па горадзе. Калі моцна прыцісьне, шукае паратунку, як і многія іншыя небаракі, у Доме міласэрнасьці маці Тэрэзы, якім апякуецца мясцовая каталіцкая парафія:
“Яны ўсю душу аддаюць бяздомным, гэтыя сёстры міласэрнасьці. Іх шэсьць працуе там — з Гвінэі, Індыі. Я хадзіў туды. Адзеньнем дапамаглі — касьцюм, неблагую куртку далі. І кормяць. Хоць адзін раз на дзень, але добра — макароны, каўбаскі грам дзьвесьце, хлеб, чай. А што яшчэ трэба?!”
У горадзе такі Дом міласэрнасьці, па сутнасьці, адзіны. Ёсьць яшчэ невялікі цэнтар сацыяльнай адаптацыі для тых, хто вярнуўся зь месцаў пазбаўленьня волі. Яны атрымліваюць прытулак, пакуль міліцыя выдасьць пашпарт і дапаможа ўладкавацца на працу. Сталуюцца і апранаюцца самі. Некаторыя ідуць па дапамогу ў згаданы ўжо Дом міласэрнасьці. Як, напрыклад, 19-гадовы Ўладзімір, які выхоўваўся ў доме-інтэрнаце ў Жлобінскім раёне, вучыўся ў вучылішчы, а пасьля патрапіў за краты за крадзеж і хуліганства:
“Бачыце, усё адзеньне далі. І куртку. Я сірата — у мяне маці правоў пазбаўлена. Павінны былі пасьля вучылішча накіраваць на працу, а мяне ў турму пасадзілі. Так жыцьцё пачалося. Жыву пакуль у цэнтры сацыяльнай адаптацыі. Пакуль робяць дакумэнты, жыву. Толькі карміць сябе трэба самому”.
Сёстры міласэрнасьці з дому сьвятой маці Тэрэзы пра сваю дапамогу бяздомным распавядаць адмовіліся. Дый далёка ня ўсім бяздомным яны могуць дапамагчы. Няма такой магчымасьці. Бо ў Гомелі, апрача, так бы мовіць, сваіх бяздомнікаў, хапае й прыежджых. У прыватнасьці, з суседняй Расеі.
Сталага веку расеец зь Цьвярской вобласьці жыве ў рэгіёне ўжо восем гадоў. Адгадаваў сівую бараду. Сёньня ён бадзяўся ў цэнтры гораду:
“На вуліцы сплю. Хаты ў мяне няма — хата згарэла ў Расеі. Усе сьпіліся, хуліганілі. Хто зьехаў, хто — памёр. Я цяпер адзінокі. Ужо гадоў восем тут. Зімою буду падавацца ў дом састарэлых — дзесьці на тэрыторыі вобласьці ёсьць. Я ж на вуліцы ня буду спаць зімою”.