Удзельнічае філёзаф Тацяна Процька. Эфір 16 кастрычніка 2008 году.
“Народ – гэта ўстойлівая супольнасьць людзей, якая гістарычна склалася на пэўнай тэрыторыі і якая адрозьніваецца ад іншых супольнасьцяў адзінай мовай, адносна стабільнымі асаблівасьцямі культуры і псыхікі , а таксама агульным уяўленьнем сваёй еднасьці і фіксаванай самасьвядомасьцю. Паняцьце “народ” уключае племя, групу плямёнаў, народнасьць, этнічную нацыю, рэлігійную і моўную агульнасьці.
Гэта – толькі адно канцэнтраванае вызначэньне дэфініцыі “народ” з дзесяткаў вызначэньняў, якія існуюць у сьвеце. І спрэчкі, распачатыя яшчэ ў 19 стагодзьдзі, што ёсьць народ, працягваюцца. Аднак, у Беларусі ўсё 20 стагодзьдзе і аж да сёньня ўсе дакладна ведаюць: хто ёсьць народ, а хто – не”.
***
Вячаслаў Ракіцкі: “У савецкі час існавала ідэалягема: народ – гэта рабочая кляса і калгасьнікі, усе астатнія – эліта, якая мусіць маўчаць і падпарадкоўвацца гэтаму народу. І ўсё ж, як у беларускай навуцы, савецкай і постсавецкай, вызначаецца паняцьце народ?”
Тацяна Процька: “Возьмем, да прыкладу, тлумачальны слоўнік беларускай мовы. У ім сьцьвярджаецца, што ў беларускай мове слова “народ” вызначае: “1– насельніцтва якой-небудзь краіны, дзяржавы; 2 – нацыю, нацыянальнасьць, народнасьць; 3 – асноўную працоўную масу насельніцтва; 4 – проста людзей”.
Ракіцкі: “Тут жа зусім супрацьлеглыя вызначэньні. Атрымліваецца, што любую групу людзей можна назваць народам? Гэта што – невуцтва замест навукі? Ці ў такім вызначэньні хаваюцца нейкія іншыя прычыны?”
Процька: “Мне падаецца, што такая дэфініцыя рабілася сьвядома, бо яна дае магчымасьці для розных ідэалягічных і палітычных маніпуляцыяў. Менавіта такое складанае і дастаткова супрацьлеглае вызначэньне паняцьця “народу” давала і дае падставы і магчымасьці для яго міталягізацыі. Згадзіцеся, што з аднаго боку – “тунеядцы”, як раней казалі, проста лайдакі, злачынцы, наркаманы, прастытуткі – народ як частка насельніцтва, з другога – не, бо яны не працоўныя, не ствараюць матэрыяльных каштоўнасьцяў. Бо доўгі час – увесь савецкі пэрыяд нашай гісторыі – да працоўных масаў адносіліся толькі тыя, хто ствараў матэрыяльныя каштоўнасьці. Адсюль і дыскусіі: інтэлігенцыя – гэта народ ці не?”
Ракіцкі: “Так, народ у савецкай навуцы і практыцы быў вельмі зручнай ідэалягемай. Вы ж, Тацяна, падкрэсьліваеце, што паняцьце “народ” нават міталягізавалася. Якім чынам? Чаму?”
Процька: “Каб адказаць на гэтае пытаньне, давайце разам ўспомнім устойлівыя, крылатыя, мэтафарычныя словазлучэньні са словам “народ”. Менавіта ў іх заўсёды існуе асноўны сэнс міту. Там зафіксаваныя асноўныя сфэры распаўсюджваньня і асаблівага “жыцьця” міту. Калі ласка, Вячаслаў, пачынайце”.
Ракіцкі: “Народная мудрасьць, народная творчасьць, народная мэдыцына, душа народу, народны артыст, просты народ, голас народу, інтарэсы народу...”
Процька: “Гэты шэраг можна працягваць да бясконцасьці. Бо ўсё можа быць народным, калі вельмі захацець, прынамсі на словах – ад духоўнага да матэрыяльнага. Працягну і я з націскам на ідэалягічных аспэктах міталягемы “народ”– савецкі народ, народная любоў, шчасьце народу, народная партыя, народны камісар, ворагі народу, народныя масы... Далей – болей, калі нешта пазбаўляецца асабовага, прыватнага пачатку, губляе адушаўлёнасьць, можна навязваць такой супольнасьці і любыя дзеяньні і сьцьверджаньні. Калі ласка: народ заўсёды правы, народ ня можа памыліцца. Людзі старэйшага ўзросту, якія ўяўлялі сябе савецкім народам, былі выхаваныя на падобных цьверджаньнях”.
Ракіцкі: “На гэтых людзей у грамадзтве перакладвалася адказнасьць за дзеяньні ўлады. І, такім чынам, ніхто ні за што не адказваў, бо дзейнічаў ад імя народу. Памятаецца, як на просьбу народу падвышаліся цэны нават”.
Процька: “Савецкі народ неабходна было любіць, рабіць усё ў ягоных інтарэсах, нават страціць жыцьцё за народ лічылася пачэсным. Таксама сьцьвярджалася, што народ кіруе дзяржавай праз сваіх прадстаўнікоў, а дзяржава ўсе робіць для свайго народу. Унесьці асабісты ўклад у народнае шчасьце – мэта жыцьця кожнага чалавека. Так коратка можна выкласьці зьмест міту пра савецкі народ. Коратка можна зазначыць, што у нас народ – гэта, як ў Індыі, такая сьвяшчэнная карова, якую можна і не карміць, і прагнаць, але чапаць нельга – барані Бог!"
Ракіцкі: “Гэта пра савецкі народ. Вядома ж, гэта была не проста міталягема, а ў першаю чаргу ідэалягема. А ў іншых народаў такое ж складанае і супярэчлівае ўяўленьне пра народ?”
Процька: “У навуцы паняцьце “народ” вызначае тое, што мы далі ў дэфініцыі ад самага пачатку – устойлівая супольнасьць людзей, якая мае пэўныя адметныя рысы і ўсьведамляе сябе супольнасьцю.У ангельскай мове народ – гэта проста людзі. Але і іншыя народы таксама міталягізавалі сябе. Напрыклад, немцы лічылі сябе звышрасай, якая можа прэтэндаваць на ўсясьветнае валадарства, расейцы вераць у сваю, Богам ім наканаваную, унікальнасьць, яны бачылі і бачаць свой адметны шлях разьвіцьця і ганарацца сваімі ўнёскамі ва ўсясьветную цывілізацыю. Амэрыканцы даволі хутка таксама стварылі міт пра сваю краіну як краіну ўсеагульных магчымасьцяў. Амэрыканец можа ў адзін раз з Папялушкі ператварыцца ў мільярдэра ці кіназорку. Міталягема “народ” уласьцівая ўсім народам”.
Ракіцкі: “Адкінем зараз убок ідэалягічнае шалупіньне савецкай пары. Ачысьцім ад яго паняцьце “народ”. Ці ёсьць у беларусаў свой сапраўдны міт пра народ?”
Процька: “Вядома ж, ёсьць. Ёсьць міты пра беларускі народ, праз прызму якіх іншыя народы ўспрымаюць беларусаў. І ёсьць міты, якія мы самі пра сябе стварылі. Цікава, што ў большасьці народаў зьнешнія і ўнутраныя міты адрозьніваюцца, а ў беларусаў яны амаль што аднолькавыя”.
Ракіцкі: “Якія ж гэта міты?”
Процька: “Беларускі народ – добразычлівы, гасьцінны, няспрэчлівы, даволі кансэрватыўны, працавіты, нехлусьлівы, цярплівы, неканфліктны, зь вельмі нізкімі патрабаваньнямі да жыцьця. Згадаю ўжо клясычнае: быў бы хлеб і не было б вайны – і можна жыць шчасьліва. Не з пустога папулярны палітычны лідэр коратка сфармуляваў сваю праграму як неабходнасьць забясьпечыць усіх беларусаў чаркай і шкваркай”.
Ракіцкі: “І што ж тут міталягічнага? Кожны скажа, што мы сапраўды такія”.
Процька: “Так, скажа. І ніколі не пацьвердзіць, што зайздросьціць, баіцца ўлады і адначасова яе ненавідзіць, што прагне заможнага “прыгожага” жыцьця. У гэтым і ёсьць спэцыфіка міту. Ён – ня штучнае ўтварэньне паліттэхнолягаў ці ідэолягаў. Калі міт жыве, значыць, ён патрэбны, ён падабаецца, ён выконвае пэўныя сацыяльныя задачы, дапамагае людзям выжываць і жыць. Міты, якія асабліва падабаюцца беларусам, дапамагаюць захаваць пачуцьцё асабістай годнасьці, значнасьці асабістай ролі ў разьвіцьці краіны, дзяржавы. Чаму, напрыклад, беларусы ня хочуць ніяк адрэгаваць на масавыя падробкі вынікаў выбараў? Таму што тады разбурыцца міт пра тое, што мы выбіраем, што ад нас залежыць вынік выбараў – разбурыцца міт пра народаўладзьдзе”.
Ракіцкі: “А ў сучасным грамадзтве ў якой форме існуе міт пра народ?”
Процька: “У сучасным грамадзтве распаўсюджанай зьяўляецца форма дзяржаўных мітаў. Яны могуць быць зафіксаваныя ў літаратуры, выяўленчым мастацтве, гістарычных і філязофскіх працах, гэтак званай дзяржаўнай ідэалёгіі. І тут распаўсюджваньнем міту пачынае займацца ўжо дзяржава са спэцыяльным апаратам людзей і сродкаў. Спэцыфікай міту аб народзе зьяўляецца тое, што ягоным носьбітам у сучасным беларускім грамадзтве зьяўляецца як само насельніцтва, гэтак і дзяржава. Сучаснае беларускае грамадзтва далучылася да міту пра народ савецкай пары, і ўлада яго накіравана падтрымлівае”.
Ракіцкі: “Як ён фармаваўся?”
Процька: “З наданьня слову “народ” станоўчага сэнсу так званымі “народнікамі” – удзельнікамі руху інтэлігенцыі ў другой палове XIX стагодзьдзя. Народнікі лічылі сялянскую грамаду найлепшай формай грамадзкіх адносінаў, а сялянства – найбольш прагрэсіўнай часткай грамадзтва. Бальшавікі, якія адмовіліся ад асноўных пастулятаў народнікаў, узялі ў іх, аднак, погляды на народныя масы як на галоўны фактар грамадзкага разьвіцьця. Толькі да сялянаў дадалі яшчэ і рабочых. Бальшавікі і распрацавалі сучасныя міты пра народ. Праўда, пры бальшавіках ён называўся “савецкім народам”. Але, адмовіўшыся ў цэлым ад бальшавіцкай сыстэмы ўлады і эканамічных адносінаў, мы поўнасьцю захавалі бальшавіцкія міты”.
Ракіцкі: “І якія гэта мела наступствы?"
Процька: “Самыя розныя. Па-першае, гэта дапамагло захаваць стабільнасьць, якой беларуская дзяржава вельмі ганарыцца. Па-другое, дапамагло ўмацавацца ва ўладзе тым палітыкам, якія бачылі неабходным рэстаўрацыю сацыялізму з чалавечым абліччам. Па-трэцяе, замарудзіла, а ў асобных галінах і спыніла разьвіцьцё дэмакратыі ў Беларусі. Па-чацьвёртае, зрабіла камфортным пераход да новай сыстэмы каштоўнасьцяў для значнай часткі беларускага насельніцтва, асабліва пэнсійнага ўзросту, хоць і значна прытармазіла ўмацаваньне гэтай сыстэмы”.
Ракіцкі: “Чаму гэта адбылося?”
Процька: “Савецкія міты былі скіраваныя ў будучыню, яны адцягвалі ўвагу ад праблемаў сучаснасьці, знаходзілі простыя і зразумелыя тлумачэньні розным зьявам грамадзтва, у тым ліку і палітычным. Цэнтральным паняцьцем гэтых мітаў, вядома ж, зьяўляецца народ. Не выпадкова, калі людзі дэмакратычных перакананьняў толькі паспрабавалі разбурыць міт пра беларускі народ, супраціўнікі абвінавацілі іх у тым, што дэмакраты не любяць свайго народу. Нават прэзыдэнт краіны гэта публічна выказваў. Захаваньню старых мітаў спрыяе закрытая інфармацыйная прастора, адзяржаўленьне тэлебачаньня, неразьвітасьць інстытуту прыватнай уласнасьці. У краінах былога СССР, дзе гэтыя прычыны зьліквідаваныя, савецкія міты ня згадваюцца, людзям яны ўжо непатрэбныя”.
Ракіцкі: “Як суадносяцца прастора міту і прастора рэальнасьці ў сучаснай Беларусі? Чаму самі людзі вельмі часта гавораць не ад сябе, а ад імя мітычнага народу?”
Процька: “Зьмяншэньне насельніцтва працягваецца – штогод нас становіцца ўсё меней, беларуская мова як адметная прыкмета народу не разьвіваецца, кола яе ўжываньня звужаецца. Пад пагрозай эканамічная самастойнасьць беларусаў і, як вынік, і палітычная. Ёсьць яшчэ шмат іншых праблем. І каб не задумвацца над гэтымі праблемамі, як кажуць, не псаваць сабе настрою, людзі пачынаюць ужываць міт пра сябе як пра заможны, шчасьлівы, квітнеючы беларускі народ. Так прасьцей, і няма адказнасьці. Існаваньне ў прасторы міту больш камфортнае, чым у прасторы рэальнасьці”.
Ракіцкі: “І што б сталася, калі б раптам міт пра народ зьнік увогуле?”
Процька: “Думаю, людзі адчулі б сябе вельмі няўтульна. У расейскага пісьменьніка і публіцыста Пісарава ёсьць апавяданьне пра людзей, якія ўвесь час жылі ў цемры. І калі герой запаліў сьвятло, усе ўбачылі, якія яны брудныя, непрыгожыя. Тады яны затушылі сьвятло, а героя забілі. Пра гэта заўсёды трэба памятаць, калі хочацца раптоўна памяняць міты. На шчасьце, міты проста так не зьнікаюць. Павінны значна зьмяніцца абставіны жыцьця, нават павінны сфармавацца новыя міты. У нас гэты працэс ужо пайшоў. Створаны міт пра прэзыдэнта, які ўсё можа, дбае пра інтарэсы народу і гэтак далей. Гэты новы міт паціхеньку выціскае стары міт пра ўладу народу, пра бязгрэшнасьць народу, пра мудрасьць народу. Гэтыя і іншыя якасьці пераходзяць да прэзыдэнта, які ўжо і назву Бацька атрымаў. Адзінае, дзе народ яшчэ можа паводле афіцыйнай вэрсіі выявіць сваю мудрасьць – гэта правільна выбраць прэзыдэнта ці дэпутатаў парлямэнту. Аднак у Беларусі гэтая працэдура настолькі фармалізаваная, што усур’ёз значнай часткай насельніцтва ня ўспрымаецца”.
Ракіцкі: “А як быць зь любоўю да народу?”
Процька: “Ня думаю, што гэта міт. Ва ўсялякім разе для мяне гэта рэальнасьць жыцьця. Бо для мяне народ – канкрэтныя жывыя людзі, зь якімі я сустракаюся ў часе майго жыцьця, якія радуюцца і пакутуюць, нараджаюцца і паміраюць. У Старым Запавеце Бог сказаў, што мае толькі адзін любімы народ, у Новым Запавеце нам адкрылі, што любоў Божая распаўсюджваецца на ўсе народы. Для веруючага чалавека гэтага дастаткова, а няверуючы будзе ствараць сабе розныя іншыя міты. І нават скажа, што Бог – таксама міт”.
Ракіцкі: “Як доўга праіснуе гэты самы пашыраны і ўкаранёны ў беларускую сьвядомасьць міт пра народ? І што станецца з народам, калі згіне міт пра яго?”
Процька: “Я думаю, што міт пра народ ня згіне ніколі, бо народ – людзі, насельніцтва – ня могуць існаваць бяз мітаў. Іншая рэч, што сучасныя папулярныя міты зьменяцца, трансфармуюцца ў іншыя. Напрыклад, міт пра тое, што народ заўсёды мае рацыю, згіне пасьля таго, як будзе разбураны міт пра першага прэзыдэнта. А гэта адбудзецца пасьля таго, як людзі адчуюць адказнасьць за сваё жыцьцё і ня будуць перакладаць яе на плечы дзяржавы. У новым жыцьці будуць новыя міты”.

Савецкі народ неабходна было любіць, рабіць усё ў яго інтарэсах, нават страціць жыцьцё за народ лічылася пачэсным...

Сучаснае беларускае грамадзтва далучылася да міту пра народ савецкай пары, і ўлада яго накіравана падтрымлівае...

Існаваньне ў прасторы міту больш камфортнае, чым у прасторы рэальнасьці...