Затрыманы перад акцыяй Салідарнасьці дэмакратычны актывіст Артур Фінькевіч паведаміў “Радыё Свабода”, што міліцыянты адвезьлі яго за Ўручча і высадзілі на гарадзкой мяжы Менску, ля рыбнай базы.
Падчас затрыманьня ў яго зламаўся мабільны тэлефон, і сувязь абарвалася. Цяпер ён на таксоўцы вярнуўся ў цэнтар гораду.
Фінькевіч лічыць, што мэтай затрыманьня было ізаляваць яго на час правядзеньня традыцыйнай акцыі салідарнасьці.