"Драўляны" суд <img src="/img/icon-photogallary.gif" border=0 />

Падчас затрыманьня Надзеі Крапівінай

У Горадні прайшла акцыя ў абарону дрэваў на старой алеі ў гістарычным квартале. Умяшалася міліцыя. Як паведаміў Эдвард Дмухоўскі, яго пратрымалі ў пастарунку больш за паўтары гадзіны, склаўшы пратакол аб дробным хуліганстве.

На Ігара Лапеху і Надзею Крапівіну міліцыянты напісалі па два пратаколы — за дробнае хуліганства і за непадпарадкаваньне.

Трох актывістаў затрымалі падчас іхняга пратэсту супраць высечкі дзевяці дрэваў у завулку Тэлеграфным.

Удзельнікі пратэсту лічаць, што дрэвы не былі ў аварыйным стане, хаця дазвол на высечку дала адмысловая гарадзкая камісія. Актывісты мяркуюць, што за апошні час у горадзе, у тым ліку сярод гістарычнай забудовы, было спляжана зашмат дрэваў, ня ўсе зь якіх былі аварыйнымі. З грамадзкасьцю ў гэтай справе пагатоў ніхто ня раіцца, кажуць яны.

Міліцыянты сказалі, каб тры актывісты чакалі позваў у суд.































































Міліцыянты цягнуць Ігара Лапеху