Міліцыянты затрымалі трох чалавек, якія пратэставалі супраць таго, што ў Тэлеграфным завулку рабочыя сьпілоўвалі дзевяць дрэваў.
Спачатку ў пастарунак забралі актывіста Руху “За свабоду” Эдварду Дмухоўскага і Надзею Крапівіну, якая жыве побач са старой алеей, дзе пілавалі дрэвы.
Затрыманы таксама Ігар Лапеха, які працуе выкладчыкам. Ён часова спыніў працу брыгады, калі цэлымі заставаліся яшчэ некалькі дрэваў. Нехта выклікаў міліцыянтаў, якія папярэдзілі: не перашкаджайце працы рабочых, альбо вас затрымаем.