Лідэр “Маладога фронту” Зьміцер Дашкевіч заявіў, што апазыцыянэраў забіраюць у войска, каб аслабіць моладзевы нацыянальны дэмакратычны рух.
“І калі раней мы назіралі такую тэндэнцыю, што актывістаў і лідэраў моладзевага дэмакратычнага руху, наадварот, імкнуліся ня браць у войска, каб яны там, маўляў, не дэстабілізавалі сытуацыю, то цяпер мы назіраем адваротную тэндэнцыю. Наколькі гэта ўладам дапаможа — я сумняваюся. І відавочна, што тут зьдзяйсьняюцца пэўныя спэкуляцыі і незаконныя дзеяньні, калі людзям, якія па стане здароўя ня могуць служыць, усё ж пад прымусам камісіі гэта пераглядаюць”.
Паводле З.Дашкевіча, у прызыўныя камісіі рэгулярна выклікаюць таксама рэгіянальных лідэраў і актывістаў “Маладога фронту”, і некаторыя ўжо служаць.