Сёньня на менскім стадыёне “Дынама” адбудзецца матч кваліфікацыйнага турніру да Чэмпіянату сьвету 2010 году Беларусь-Англія.
У Менск прыедзе беспрэцэдэнтная колькасьць замежных заўзятараў, плянуецца, што на трыбунах будзе больш за 3 тысячы ангельскіх фанаў, чый імпульсіўны характар вядомы далёка за межамі Вялікай Брытаніі.
Як будуць апекавацца ангельскімі заўзятарамі ў Беларусі?
Учора ў Менску быў падпісаны адмысловы мэмарандум у супрацоўніцтве ангельскай паліцыі й менскай міліцыі. Паказальна, што дакумэнт тычыцца толькі адной сустрэчы і выкліканы перадусім статусам ангельскіх футбольных фанатаў.
Мабыць, у Эўропе ўжо няма краіны, дзе яны не адзначыліся б агрэсіўнай рэакцыяй на вынікі гульняў. З прычыны такой рэпутацыі рэпутацыі ў структуры паліцыі Вялікай Брытаніі створанае нават падразьдзяленьне для захаваньня бясьпекі на часу футбольных турніраў.
Яго супрацоўнікі загадзя выяжджаюць да месца сустрэчы нацыянальнай каманды, каб пасьпець адсачыць найбольш буйных фанатаў і пры неабходнасьці іх нэўтралізаваць.
Што да гульні паміж зборнымі Беларусі і Англіі, то для абедзьвюх камандаў гэта першая афіцыйная сустрэча. Пасьля папярэдніх матчаў у сваёй групе ангельцы упэўнена трымаюць першы радок, беларусы ідуць чацьвёртымі, маючы ў актыве на гульню меней. У Менск выхаванцы італьянскага спэцыяліста Фабіё Капэла прыляцяць пасьля перамогі над камандай Казахстану – 5:1.
Маральна гэта куды большая перавага, чым цяжкая перамога беларусаў месяц таму ў Андоры.
Між тым, галоўны трэнэр каманды Беларусі Бэрнд Штанге досыць упэўнена глядзіць у будучыню і прагназуе станоўчы для беларусаў вынік – нягледзячы нават на тое, што з-за траўмы на поле ня зможа выйсьці капітан зборнай Аляксандар Глеб. Дарэчы, траўмы не дазволяць выступаць і двум гульцам асноўнага складу ангельцаў – таксама капітану Джону Тэры і паўабаронцу Эшлі Коўлу.
Колішні галоўны трэнэр зборнай Беларусі Анатоль Байдачны таксама ня схільны драматызаваць сытуацыю, загадзя адносячы гаспадароў поля да ліку аўтсайдэраў. Паводле Байдачнага, футбол у сьвеце паступова выраўноўваецца:
“Узгадайце, што нават казахі да 70-й хвіліны ўсяго 1:2 прайгравалі ангельцам, і толькі пасьля “пасыпаліся”. Таму сказаць, што ў Эўропе нейкая зборная дамінуе (за выключэньнем хіба Гішпаніі), проста немагчыма. Астатнія мне падаюцца практычна аднолькавымі – хтосьці крыху лепш гуляе, хтосьці крыху горш. Прынамсі, гуляць на вынік цяпер можна з любой зборнай. Спрасьціўся футбол шмат у якіх момантах. І працэс ідзе, на жаль, ня ў лепшы бок, адбываецца гэткае “усярэдненьне” клясы. Часам глядзіш на каманды і здаецца, што тыя гуляюць, як быццам іх кампутарам запраграмавалі: стыль гульні, манера – усё падобна”.
Анатоль Байдачны хоць і засмучаны зьніжэньнем агульнага ўзроўню футболу, але кажа, што гэта толькі на карысьць такім камандам-сярэднякам, як Беларусь:
“Ну, а што беларусы? Чым горшая зборная? Можа ў ангельцаў гульцы крыху клясам лепшыя, больш вядомых футбалістаў. Але гэта ўсё не гарантыя, што каманда выйграе. Зусім нядаўна прыехаў “Ювэнтус” - і што? Па гульні супраць БАТЭ ўвогуле павінен быў прайграць. То бок, проста гуляць трэба ўсюды, прыкладаць усе свае намаганьні, дэманстраваць самааддачу. Усё гэта павінна быць. За кошт толькі клясу зараз мала хто можа выйграць”.
Ад выніку сёньняшняга матчу паміж зборнымі Беларусі і Англіі наўпрост залежыць спакой менчукоў на бліжэйшыя суткі. Добра вядома, што ангельскія заўзятары не прымаюць іншага выніку, апроч перамогі, ад чаго іх паводзіны скіроўваюцца ў досыць агрэсіўнае рэчышча. Праўда, у праваахоўных органах запэўніваюць, што сытуацыя ня выйдзе з-пад кантролю, а ўсе да- і пасьляматчавыя перасоўваньні гасьцей будуць адбывацца ў суправаджэньні міліцыянтаў.
Учора галоўны інспэктар падразьдзяленьне ў забесьпячэньні бясьпекі на футболе паліцыі Брытаніі Колін Рычард Вулфард у Менску запэўніў: найбольш “засьвечаныя” футбольныя хуліганы ў Менск не прыедуць, іх прытрымаюць яшчэ на радзіме. Да таго ж, ён адзначыў, што за апошнія 20 гадоў ангельскія фанаты перавыхаваліся і цяпер іх градус агрэсіўнасьці заўважна зьнізіўся. Дарэчы, напярэдадні ў Беларусь чартэрнымі рэйсамі прыляцелі першыя паўтысячы чалавек, сёньня чакаюцца яшчэ амаль дзьве з паловай тысячы прыхільнікаў зборнай Англіі.