Агляд некаторых публікацый у недзяржаўных СМІ
У Слоніме дагэтуль не сьціхаюць жарсьці вакол выбараў дэпутата Палаты прадстаўнікоў. Афіцыйна перамогу на выбарах атрымаў старшыня мясцовага райвыканкаму Мечаслаў Касьцюк. Але ягоны апанэнт з АДС у лекар Іван Шэга лічыць, што вынікі галасаваньня сфальшаваныя. Пра гэта ён і апавядае у “Газэце Слонімскай”. Гаворыць супрацоўнік гэтага выданьня Мікалай Канановіч:
“Ён тут канстатуе, што на ўсе скаргі, заўвагі і акты, якія былі складзеныя, акруговая выбарчая камісія адказвала адно і тое ж: ніякіх парушэньняў выбарчага заканадаўства няма, хаця там былі відавочныя парушэньні.
Але ж прыводзяцца канкрэтныя прыклады. Даходзіла да таго, што на Чкалаўскім выбарчым участку за яго прагаласавала, паводле афіцыйных дадзеных, усяго 3% - ці 21 чалавек з 660. Хаця там праводзілася апытаньне, і высьветлілася, што такіх людзей было значна больш. Тут улады проста перастараліся ў лічбах. Ну, але тым ня менш усё прызнанае законным”.
Газэта “Бобруйский курьер” высьвятляе лёс адной пабудовы ў цэнтры гораду, распавядае супрацоўнік выданьня Віктар Качан:
“Калісьці у нас, па вуліцы Менскай, была гарадзкая сталовая. І вось ужо 4 гады яна знаходзіцца ў паўразбураным стане. Тут – цэгла, бітае шкло, сьмецьце. І побач дзеці гуляюць. Жыхары суседніх дамоў хвалююцца: яны зьвярталіся паўсюдна.
Мы даведаліся, што на месцы былой сталоўкі зьявіцца чатырохпавярховы комплекс: кулінарыя, боўлінг, гатэль. І мы робім наступныя высновы з гэтага – такія ўстановы патрэбныя. Але шкада, што ў сучасных умовах аддаць зямлю ў цэнтры горада пад дзіцячую пляцоўку – гэта ўжо раскоша”.
А газэта “Вольнае Глыбокае” паведамляе, што ў самым цэнтры гораду, каля ўнівэрмагу знайшлі бомбу. Экскаватар капаў траншэю і патрапіў, як спачатку падумалі, на мэталічную трубу. Калі ж пабачылі, што гэта бомба з часоў Другой усясьветнай вайны, выклікалі сапёраў.