В.Оргіш: “З атачэньня Лукашэнкі зьнікнуць адыёзныя фігуры”

Палітоляг, доктар філязофскіх навук Вячаслаў Оргіш пры ацэнцы скасаваньня Эўропай санкцыяў супраць беларускіх чыноўнікаў прагназуе, што з атачэньня Аляксандра Лукашэнкі паступова зьнікнуць найбольш замшэлыя адыёзныя асобы.

У якасьці прыкладу ён назваў “Свабодзе” выдаленьне са складу Рады Бясьпекі Віктара Шэймана і Генадзя Нявыгласа:

“Бачна ўстаноўка фармаваць атачэньне вышэйшай улады з асобаў, якія, па –першае, больш маладыя, па-другое, больш дынамічныя, па-трэцяе, здольныя больш рашуча і эфэктыўна супрацоўнічаць у кірунку руху Беларусі на Захад.

Рэсурс асобаў, якія, здаецца, маглі б яшчэ папрацаваць, у сучасных умовах не тое, што выпрацаваны. Ён проста цяпер не надта патрэбны, а, можа, у чымсьці і нават шкодны для новай палітычнай лініі, якую выпрацоўвае і ажыцьцяўляе беларуская ўлада”.