Намесьнік міністра замежных справаў Польшчы Анджэй Крэмэр сустрэўся ў Менску з прадстаўнікамі Палітрады АДС.
Сустаршыня Палітрады Анатоль Лябедзька сказаў “Свабодзе”, што намесьнік міністра перадаў удзельнікам сустрэчы запрашэньне міністра замежных справаў сваёй краіны Радаслава Сікорскага наведаць на наступным тыдні Варшаву. Паводле спадара Лябедзькі, “гэты візыт ураўнаважыць нядаўнюю сустрэчу Радаслава Сікорскага зь міністрам замежных справаў Беларусі Сяргеем Мартынавым у Белавескай пушчы”.
Анатоль Лябедзька сказаў, што ацэнкі таго, як праходзіла апошняя выбарчая кампанія ў Беларусі, у абодвух бакоў супадаюць, як супадае і жаданьне спрыяць таму, каб у Беларусі зьмякчыўся палітычны клімат.