Агляд недзяржаўнай прэсы за 9 кастрычніка.
Сьвежы нумар газэты “Товарищ” амаль цалкам прысьвечаны выбарам у парлямэнт. Аўтар артыкулу Сяргей Вазьняк балятаваўся ў Сеньненскім раёне. Ён распавядае пра выпадак, які адбыўся ў вёсцы Хотцы:
“Удалося злавіць літаральна за руку дзьвюх сябраў участковай камісіі – настаўніцу пачатковых клясаў Натальлю Нікіціну і Галіну Дзілас, вядучага спэцыяліста камунальнай гаспадаркі, якія выдалі бюлетэні брыгадзіру жывёлагадоўчай фэрмы Фаіне Ананенка на ўсіх работнікаў фэрмы. Па маёй скарзе пракурор раёна прызначыў расьсьледаваньне, і справа перададзена ў суд. І цяпер гэтым дзьвюм жанчынам пагражае штраф ад 20 да 50 базавых велічыняў”.
Сьветлагорскі “Ранак плюс”. “Сьвята пад аховай”. Свой 47-ы дзень народзінаў Сьветлагорск адсьвяткаваў з нетрадыцыйным калярытам: ва ўсім горадзе быў забаронены продаж сьпіртных напояў, а жадаючым трапіць у эпіцэнтар гуляньняў, які з усіх бакоў быў загароджаны турнікетамі, трэба было прайсьці міліцэйскі кардон. На дапамогу мясцовым міліцыянтам прывезьлі сотні іх калегаў і вайскоўцаў з суседніх гарадоў. Праваахоўнікі былі ўпаўнаважаныя ня толькі даглядаць асабістыя рэчы сьветлагорцаў, але і зьдзяйсьняць “фэйс-кантроль”.
А тыднёвік “Наша Ніва” ужо раскладвае “Палітычны пасьянс – 2010”. Найхутчэй, што наступныя прэзыдэнцкія выбары пройдуць пры канцы 2010 году ці на самым пачатку 2011 году. Зьміцер Панкавец прапануе аналіз шанцаў і пэрспэктыў магчымых прэтэндэнтаў.
Чаму падае эўра і ў якой валюце выгадней захоўваць грошы, можна прачытаць у сьвежым нумары “Комсомольской правды” в Белоруссии”. Прыадкрыем таямніцу: аналітыкі раяць захоўваць грошы ў беларускіх рублях і далярах. І наагул, валюту пакуль лепш не здаваць.
“Вечерний Брест”. “Неба ў бакланах”. Карэспандэнт берасьцейскай “Вячоркі” паляваў на пражэрлівую птушку ў рыбгасе “Навасёлкі” Драгічынскага раёну. Кіраўнікі рыбалоўных гаспадарак б’юць трывогу: велічэзныя статкі буйной – памерам як гусь – птушкі наносяць такія значныя страты, жаручы прамысловую рыбу, што пытаньне паўстала рубам: працаваць альбо закрывацца. Адзін баклан за сэзон можа зьесьці паўтоны рыбы, а птушак тут тысячы. Таму ўзнагарода за адстрэл баклана – ад 20 да 35 тысяч у залежнасьці ад сэзону. Мясцовыя паляўнічыя гэтым зарабляюць: Васіль Краўчук з пачатку году адстрэліў 207 бакланаў і 76 шэрых чапляў.