Прэзыдэнт Польшчы сустрэўся з Анжалікай Борыс

Прэзыдэнт Польшчы Лех Качыньскі прыняў сёньня старшыню непрызнаванага беларускімі ўладамі СПБ Анжаліку Борыс.


Пасьля сустрэчы спадар Качынські заявіў, што аб’яднанньне СПБ з іншым, кантраляваным беларускімі ўладамі Саюзам палякаў, “недапушчальнае”.

“Мы, польская дзяржава, ня можам выкарыстоўваць пэўныя схільнасьці нашых сяброў па Эўрапейскім Зьвязе да асаблівага погляду на краіны, што месьцяцца на ўсход ад Польшчы, ня можам выкарыстоўваць гэтага такім чынам, каб дапамагаць рэжымам, якія гэтага не заслугоўваюць. І тым больш ня можам умешвацца ў справы добра працуючай, аўтэнтычнай арганізацыі польскай меншасьці. І пра гэта мы размаўлялі”.

Польскі прэзыдэнт падкрэсьліў таксама, што “паляпшэньне дачыненьняў зь Беларусьсю гэта добрая справа, але на пэўных ўмовах”.

У сваю чаргу Анжаліка Борыс адзначыла, што сытуацыя з палякамі ў Беларусі залежыць ад добрага супрацоўніцтва паміж Польшчай і Беларусьсю.

“Цяпер тое, як гэта будзе, залежыць выключна ад беларускіх уладаў. Час пакажа, якія ня толькі заявы, а канкрэтныя захады і крокі будуць імі зробленыя”