Заходні Эдып перад тварам беларускага сьфінкса

Ці прызнае Захад беларускія выбары і новы парлямэнт? Ці адбудзецца нармалізацыя адносінаў паміж Захадам і афіцыйным Менскам, у прыватнасьці, ці будуць зьнятыя візавыя і эканамічныя санкцыі?

Як пасьлявыбарныя стасункі Беларусі з Захадам паўплываюць на яе стасункі з Расеяй?

Над гэтымі тэмамі ў “Праскім акцэнце” разважаюць палітолягі: з Менску – Андрэй Фёдараў, з Масквы – Кірыл Коктыш, з Бэрліну – Марцін Шэн. Вядзе перадачу Юры Дракахруст

Прапануем вашай увазе поўны тэкст перадачы.

Дракахруст: “Нас кінулі” – такую рэакцыю аднаго з апазыцыйных беларускіх дэпутатаў можа паўтарыць і заходняя супольнасьць. Пацяпленьне адносінаў афіцыйнага Менску з Захадам суправаджалася заходнімі заявамі, што канчаткова фармат гэтага пацяпленьня будзе вызначаны па выніках парлямэнцкіх выбараў. Пры гэтым з розных узроўняў беларускай улады і неафіцыйна і афіцыйна казалі, што некалькі апазыцыянэраў стануць дэпутатамі парлямэнту. Вынікі, агучаныя 29 верасьня Лідзіяй Ярмошынай, для многіх сталі сюрпрызам - парлямэнт абраны з першага ж туру, апазыцыянэраў у ім – нуль. У гэты ж дзень назіральнікі АБСЭ агучылі свой папярэдні вэрдыкт :“нягледзячы на некаторыя нязначныя паляпшэньні, парлямэнцкія выбары 28 верасьня ў Беларусі не адпавядалі стандартам АБСЭ для дэмакратычных выбараў”. Спадзяваньні і перасьцярогі наконт таго, прызнаюць ці не прызнаюць на Захадзе гэтыя выбары, былі хіба не галоўнай інтрыгай гэтай кампаніі. Паводле рэакцыі заходніх краінаў што можна сказаць пра адказ на гэтае пытаньне – прызналі ці не прызналі? І якія палітычныя наступствы будзе мець гэтае рашэньне?

Зараз цяжка сказаць адназначна, прызналі ці не прызналі. Мы бачым, што Захад знаходзіцца ў вялікай разгубленасьці, пра гэта сьведчаць заявы як з Брусэлю, гэтак і з Вашынгтону. Раней пры такіх абставінах было б сказана адназначна - місія АБСЭ ацаніла выбары, як дрэнныя, і прызнаваць немагчыма. А вось цяпер мы бачым, што пазыцыя вельмі істотна зьмянілася. Я не ўпэўнены, што былі дадзеныя канкрэтныя абяцаньні, што некалькі апазыцыянэраў пройдуць у парлямэнт. Наколькі я разумею, вышэйшая ўлада сапраўды адстранілася ад выбараў, перадаўшы ўсё на мясцовы ўзровень. І пакуль цяжка сказаць, наколькі гэта была ініцыятыва мясцовых уладаў - нікога не пускаць, ці яны атрымалі адпаведны загад зьверху. Зразумела, калі б было канкрэтна сказана - пусьціць таго і гэтага, то гэта было б выканана бездакорна. Але з другога боку зразумела, што мясцовыя ўлады баяліся, што калі яны зробяць ня так, то атрымаюць па поўнай праграме, і таму, як заўжды, вырашылі перастрахавацца.

Дракахруст: Марцін, а на Ваш погляд пасьля высновы місіі АБСЭ - ці будзе прызнаны гэты парлямэнт, умоўна кажучы, ці будзе сьпікер бундэстагу паціскаць руку старшыні палаты прадстаўнікоў Беларусі новага скліканьня?


Як ужо сказаў Андрэй, на гэтым этапе складана сказаць, ці будуць гэтыя выбары прызнаныя ці непрызнаныя. Мне здаецца, што на падставе заявы кіраўнічкі місіі АБСЭ можна сказаць. што і АБСЭ і некаторыя эўрапейскія краіны з'арыентаваныя на дыялёг. Кіраўнічка місіі АБСЭ сказала, што мы хочам размаўляць. мы хочам пакінуць дзьверы адчыненымі. Тут варта зьвяртаць увагу на самы стыль размовы, бо раней ён быў значна адрозным. Прызнаньне гэтых выбараў трэба разглядаць у кантэксьце нармалізацыі адносінаў. Мне здаецца, што ўмовы для прызнаньня гэтых выбараў даволі спрыяльныя. Праўда, ў Эўразьвязе столькі краінаў і столькі пазіцыяў, што пэўную лінію Эўразьвяз дакладна ня знойдзе за адзін тыдзень. Але і Польшча, і балтыйскія краіны паказалі, што хочуць ісьці на дыялёг, і з ўлікам таго, што кіраўнічка місіі АБСЭ пакінула "дзьверы адчыненымі", цалкам магчыма, што і прызнаюць.

Мне здаецца, што апазыцыя сапраўды была "кінутая" - але ня ўладай, а Захадам. Апазыцыя лічыла гэтыя выбары абсалютна недэмакратычнымі, значная частка апазыцыі мела намер байкатаваць іх. Але ім не далі гэтага зрабіць. Захад даў ім зразумець, што "мы, хлопцы, ня надта зьбіраемся з вамі на гэтую тэму размаўляць". Гэта вельмі істотная зьмена ў стасунках паміж рознымі палітычнымі сіламі ў Беларусі і Захадам.

Дракахруст: Кірыла, Вам тое ж канкрэтнае пытаньне - прызнаюць ці не прызнаюць выбары?

Мне здаецца, што выбары не прызнаюць. але руку паціскаць будуць. Беларусь зараз вельмі патрэбная

Тое, што Захад выбары не прызнаў, дык прычыны тут відавочныя - Захад не пажадаў апынуцца ў тым жа становішчы, ў якім апынулася Расея ў 1996 годзе. К. Коктыш


Захаду. На жаль, патрэбная не сама па сабе, а як сродак дабрацца да Расеі, як "адмычка", якой можна адкрыць расейскія дзьверы. Мара спадара Лукашэнкі аб тым, што ён здалее гуляць у стратэгічныя гульні паміж Захадам і Ўсходам мае шанец зьдзейсьніцца, але зьдзейсьніцца не на баку Ўсходу, а на баку Захаду. І Захад гатовы за гэта нешта плаціць. Тое, што Захад выбары не прызнаў, дык прычыны тут відавочныя - Захад не пажадаў апынуцца ў тым жа становішчы, ў якім апынулася Расея ў 1996 годзе. Тады былі падпісаныя дамоўленасьці паміж тагачасным беларускім парлямэнтам і прэзыдэнтам, гарантамі якіх выступілі сьпікеры дзьвюх палат расейскага парлямэнту і расейскі прэм’ер. І гэтыя дамоўленасьці былі паламаныя яшчэ да таго, як іх самалёт прызямліўся ў Маскве. Расейскія гаранты ня сталі падымаць скандал і прызналі становішчам такім, якім яно ёсьць. Захад не пажадаў паўтараць гэтую памылку. Але ж гэта часовая справа. Аляксандар Рыгоравіч ведае, што ў яго ёсьць тры гады, каб дамовіцца, гэта тры гады, на працягу якіх будзе будавацца балтыйская трубаправодная сыстэма другой чаргі (БТС-2), якая павядзе нафту ў абыход Беларусі. А Захад ведае, што 3 гады ён чакаць ня можа, праз тры гады Беларусь ўжо ня будзе тым інструмэнтам, якім можна ўзьдзейнічаць на Расею. Таму Захад, зразумела, зацікаўлены дамовіцца хутчэй.

Дракахруст: Так здаецца, што за спрэчкамі аб прызнаньні-непрызнаньні выбараў і парлямэнту хавалася іншая, больш маштабная праблема – ці пойдзе Захад на нармалізацыю адносінаў з афіцыйным Менскам. І тут, так выглядае, сытуацыя больш складаная. Па-першае, тон заяваў заходніх урадаў, прычым, як Эўропы, гэтак і ЗША, наконт беларускіх цудаў дэмакратыі значна больш лагодны, чым быў, скажам, падчас выбараў 2004 і 2006 гадоў. Па-другое, з вуснаў заходніх прадстаўнікоў гучаць словы аб магчымасьці і верагоднасьці па меншай меры аслабленьня рэжыму санкцый, пад якімі знаходзіцца Менск за грэбаваньне дэмакратыяй. Праўда, наконт гэтага сюжэту ідуць, так выглядае, гарачыя спрэчкі, паступаюць зьвесткі аб супярэчлівых кроках заходніх краінаў у гэтым пытаньні. На Ваш погляд якім будзе вынік гэтых спрэчак, канкрэтнае пытаньне санкцый, больш шырокае пытаньне стасункаў з Беларусьсю – як яно будзе вырашанае? Андрэй?

Фёдараў: Хутчэй за ўсё санкцыі будуць адмененыя часова і часткова, як пра гэта зараз і гавораць. Калі б на полі

Дракахруст: Кірыла, да Вас пытаньне - ці скасуюць санкцыі пасьля такіх выбараў?

Коктыш: Па-першае, трэба сказаць, што тыя санкцыі, якія ёсьць - гэта не сапраўдныя санкцыі ў дакладным сэнсе гэтага слова. Гэта санкцыі, якія крыўдзяць, гэта санкцыі, якія не дазваляюць беларускаму лідэру сядзець за адным сталом з эўрапейскімі і іншымі лідэрамі.

Дракахруст: А гэта ня мае значэньня?

Коктыш: Гэта мае значэньне. Але гэта ня санкцыі ў пэўным сэнсе гэтага слова.

Дракахруст: Кірыл, ну адносна Беларусі ўсё - імітацыя. Выбары – імітацыя выбараў, санкцыі – імітацыя санкцый.

Коктыш: Цалкам згодны. Але паколькі санкцыі вельмі лёгкія і маюць сымбалічны характар, яны гэтак жа лёгка могуць быць скасаваныя.

Дракахруст: Дык яны могуць быць адмененыя ці яны будуць адмененыя?

Коктыш: Мне здаецца, што яны будуць адмененыя, і праблема будзе толькі з амэрыканскімі санкцыямі супраць "Белнафтахіму". Там проста працэдура адмены даволі працяглая. А эўрапейскія санкцыі будуць у хуткім часе зьнятыя на знак кампэнсацыі за тое, што АБСЭ не прызнала выбары ў Беларусі.

Дракахруст: Кірыл, санкцыі - гэта быў бізун, і скасаваньне санкцый - гэта адкладаньне ўбок бізуна. А наконт пернікаў, пернічкі-та будуць?

Коктыш: Хадзілі чуткі пра абяцаны крэдыт у 10 мільярдаў эўра ад Нямеччыны і Аўстрыі. Наколькі гэтыя чуткі

Дракахруст: Марцін, цяперашнія заходнія размовы наконт палягчэньня санкцый некаторыя беларускія публіцысты і палітыкі інтэрпрэтуюць, як сьлепату наіўнага Захаду, які прымае за чыстую манэту “пацёмкінскія вёскі” беларускай дэмакратыі. Шмат каго павесяліла, а каго і абурыла заява пасла Нямеччыны Гэбхарда Вайса, што на выбарах “пажаданьні беларускага кіраўніцтва не былі да канца зразумелыя на ніжнім узроўні”, у гэтым, маўляў, галоўная прычына таго, чаму сьвята дэмакратыі больш нагадвала хаўтуры – цар добры, баяры кепскія. Але можа насамрэч Захад не такі і наіўны, і ягоныя матывы рабіць крокі насустрач Менску зусім ня ўзроўнем беларускай дэмакратыі тлумачацца. А чым?

Шэн: Мне здаецца, што тут ёсьць і адны і іншыя матывы. Зразумела, што тыя геапалітычныя ўмовы, пра якія мы ўжо гаварылі, адыгрываюць вельмі значную ролю. Канфлікт з Расеяй , які ўзьнік у сувязі з вайной, адыгрывае вельмі істотную ролю. Але таксама вельмі значны момант у адносінах паміж Беларусьсю і Захадам - гэта псыхалягічны момант. Гэтыя стасункі атрымалі пэўную дынаміку пасьля таго, як былі вызваленыя палітвязьні. Можна глядзець на гэта па-рознаму, але некаторыя людзі ў Эўропе пачалі ... ну верыць. гэта будзе моцна сказана,Можна на гэта глядзець па-рознаму, але чаму б не паспрабаваць? Апошнія 10 гадоў ізаляцыя Беларусі таксама не прывяла да тых вынікаў, якіх чакалі ў Эўропе, і цалкам магчыма, што ў Эўропе стаміліся ад безвыніковых санкцыяў, якія нічога не даюць, і ў рэшце рэшт усё роўна даводзіцца лічыцца з Лукашэнкам.

Дракахруст: Здаецца, адной з важных праблемаў, асабліва ў сьвятле магчымай нармалізацыі адносінаў з Захадам –зьяўляецца праблема: як гэтая нармалізацыя адаб’ецца на стане незалежнага грамадзтва. Некаторыя кажуць, што зараз, калі з Лукашэнкі здымуць кляймо “апошняга дыктатара Эўропы” і стануць абыходзіцца зь ім, як з іншымі пастсавецкімі аўтарытарыямі, скажам, Назарбаевым і Аліевым, то апазыцыя, як паабяцаў Лукашэнка на выбарчым участку 28 верасьня, зьнікне, дакладней, яе зьнікнуць, скарыстаўшы нармалізацыю, як карт-блянш на яе канчатковы разгром. Іншыя даводзяць, што нармалізацыя, канкрэтныя даброты і палёгкі, якія атрымае ад той нармалізацыі Менск, будзе адыгрываць ролю пэўнага стрымліваючага фактару (аналёгія з detant 70-х гадоў). Які з гэтых прагнозаў вам падаецца больш імаверным?

Фёдараў: Мне падаецца больш імаверным другі сцэнар, але магчыма зь нейкімі папраўкамі. Я мяркую. што,

Дракахруст: "Марцін, а на Ваш погляд, які варыянт будзе насамрэч? Андрэй казаў пра апазыцыю, але размова ідзе пра больш шырокае кола - пра незалежнае грамадзтва. Цалкам магчыма, што палітвязьні сапраўды больш ня зьявяцца. Але таксама цалкам магчыма, што будуць зачыняць незалежныя газэты, значна цяжэй стане працаваць нават Інтэрнэт-выданьням, бо праз некалькі месяцаў уступіць у сілу новы закон аб СМІ, кагосьці за іншадумства будуць звальняць з працы і г.д. Ня будзе гучных рэпрэсій, будуць ціхія, будзе паступовае далейшае сьцісканьне прасторы свабоды. А можа і ня будзе. А можа працэс, калі казаць зусім ужо груба, карумпаваньне беларускай ўладнай эліты нармалізацыяй прывядзе да таго, што чынавенцтва будзе чухаць патыліцу: "А можа і ня трэба дражніць Захад рэпрэсіямі, глядзіш, грошы ў нямецкіх банках згараць"?

У прынцыпе мне таксама здаецца, што кіраўніцтва Беларусі добра зразумела, як можна выкарыстоўваць стаўленьне да незалежнага грамадзтва. Гэта добра было відаць у сытуацыі з палітвязьнямі. Нельга, зразумела, чакаць глябальных зьменаў у беларускай палітычнай сыстэме. За апошнія гады стала зразумела, што ў беларускім кіраўніцтве няма людзей, якія былі гатовыя да кардынальных зьменаў інстытутаў. Але мне здаецца, што палёгкі будуць і надалей, зразумела, у залежнасьці ад таго, як далей будзе паводзіць сябе Захад. Калі гэтая дзьверы зачыніцца, што магчыма тэарэтычна, калі беларускае кіраўніцтва вырашыць ізноў павярнуцца на Ўсход, што я лічу малаімаверным, але таксама тэарэтычна магчымым, тады зразумела ня будуць гуляць у нейкія дэмакратычныя гульні. Я асабіста не чакаю варыянту ўзмацненьня ціску на незалежнае грамадзтва. Не, калі магчыма ціснуць без рызыкі, што хтосьці закрычыць, то чаму ж ня ціснуць. Другое , вельмі цікавае пытаньне - якія наступствы можа гэта мець у доўгатэрміновай пэрспэктыве. Я ўжо сказаў, што гэта ня будуць сыстэмныя зьмены, але мне здаецца, што хтосьці на Захадзе марыць аб тым, што калі мы сёньня дасягнулі вызваленьня нават Казуліна, то заўтра ці пасьлязаўтра "Народная воля" зьявіцца ў шапікам "Белсаюздруку", а яшчэ праз колькі "дзён" пройдуць больш ці менш дэмакратычныя выбары.

Дракахруст: Ну і нарэшце, пра трэцяга – ці то лішняга ці таго, які радуецца. Праз 4 дні пасьля выбараў сваю, так бы мовіць, ацэнку беларускіх выбараў даў пасол Расеі Аляксандар Сурыкаў, заявіўшы, што з наступнага году Беларусі давядзецца плаціць за расейскі газ 250 даляраў за тысячу кубамэтраў – амаль удвая болей, чым сёлета. А 6 верасьня , таксама, відаць, са сваёй ацэнкай выбараў у Менск прылятае прэм’ер Расеі Ўладзімер Пуцін. Ну гэта зразумела жарт, але часткова. На Ваш погляд – які ўплыў пасьлявыбарныя стасункі Беларусі з Захадам зробяць на яе стасункі з Расеяй? Так выглядае, што калі Менску надта не спадабаюцца новыя расейскія цэны на газ, то зараз, пасьля такіх цудоўных выбараў пачаць енк, маўляў, Захад, ратуй мяне ад расейскага імпэрыялізму - неяк недарэчна будзе гучаць. На Захадзе могуць сказаць - трэба ж дамоўленасьці было выконваць, Аляксандар Рыгоравіч. А калі Вы іх не выконваеце, то разьбірайцеся з расейцамі самі, бяз нашай дапамогі. Не, Кірыл, ня так яно?

Коктыш: Мне здаецца, што гэта вельмі блізка да праўды. Але пакуль расейская здольнасьць узьдзейнічаць на Беларусь даволі моцна абмежаваная нафтавым транзытам праз Беларусь . І пакуль Расея не пабудуе другую чаргу балтыйскай трубаправоднай сыстэмы, яна ня будзе здольная ўвесьці нейкія сапраўдныя санкцыі ...

Дракахруст: Кірыл, давайце гаварыць канкрэтна. БТС 2 будзе збудаваная праз некалькі гадоў, мы тады гэта падрабязна абмяркуем. А зараз скажыце: пасьля выбараў, якія адбыліся 28 верасьня гэтага году і пасьля рэакцыі Захаду на іх ў Расеі ўзьнікла больш магчымасьцяў, магчыма, псыхалягічных, магчыма, часовых, узьдзейнічаць на Беларусь? Ці гэтых магчымасьцяў стала менш, ці засталося столькі ж, колькі і было?

Коктыш: Я б сказаў, што засталося столькі ж, колькі і было. Магло стаць значна менш, гэта б адбылося, калі

Дракахруст: Марцін, а як Вы лічыце, як гэтая пасьлявыбарная гульня Беларусі з Захадам можа паўплываць на стасункі Менску і Масквы?

Пакуль сытуацыя складаецца для беларускага кіраўніцтва вельмі ўдала. М. Шэн

Шэн: У любым выпадку ўсё залежыць ад таго, як будзе паводзіць сябе Захад, ці будзе сапраўднае збліжэньне. Мне здаецца, што пакуль сытуацыя ня надта зьмянілася. Важныя моманты – ці прызнае новы парлямэнт Беларусі Паўднёвую Асэтыю і Абхазію, ці прызнае ўсё ж Захад гэтым новы парлямэнт. Аляксандар Рыгоравіч надаў апошняму пытаньню вялікае значэньне. На мой погляд пакуль сытуацыя складаецца для беларускага кіраўніцтва вельмі ўдала. Нічога моцна не згубіўшы на гэтых выбарах, адным вызваленьнем палітвязьняў Лукашэнка крыху наблізіў да сябе Захад, Захад гатовы зь ім ўжо размаўляць і Расея пачала крыху хвалявацца, што сытуацыя ўжо не такая адназначная , як у апошнія гады, калі можна было ціснуць на Беларусь значна мацней. Рычагі тыя ж, якія і былі апошнія 10 гадоў – газ і розныя формы эканамічнай падтрымкі. Але зараз зьявіўся калі не паўнавартасны заходні эквівалент, але па меншай меры варыянт. І Расеі будзе ўжо складаней ціснуць гэтак жа, як раней.

Дракахруст: Андрэй, Вы згодны з калегамі, што сытуацыя ў беларуска-расейскіх адносінах не зьмянілася. Вось давайце паразважаем з пункту гледжаньня Крамля. Па-першае, там ёсьць вялікая крыўда за непрызнаньне Менскам Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі і , магчыма, жаданьне пакараць “здрадніка”. А па-другое, ў Беларусі прайшлі выбары, АБСЭ заявіла, што яны несвабодныя. Дык можа Беларусь можна голымі рукамі браць?

Фёдараў: Я згодны з калегамі, што на дадзены момант мы ня можам казаць. Як зьмянілася сытуацыя, пакуль

Дракахруст: Андрэй, ну пра што Вы гаворыце? Ну няўжо Вы думаеце, што на расейцаў зробяць уражаньне такія аргумэнты: прызнаньне, дэмакратычна абраны легітымны парлямэнт? Гэта, прабачце, не Бэрлін і не Вашынгтон, у Маскве такую мову наагул не разумеюць.

Фёдараў: Гэта я разумею, але ў іх ня будзе фармальных падставаў рабіць ціск на Беларусь. А тое, што ён будзе рабіцца, гэта безумоўна. Галоўная праблема ў беларуска-расейскіх адносінах зараз - гэта прызнаньне незалежнасьці Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі. Бо знаходзіцца ў кампаніі Хамаса, Хісбаллы, Нікарагуа і вось зараз Самалі - гэта для Масквы проста сорам.


Расея тут сама трапіла ў пэўную пастку, калі прызнала выбары сапраўднымі і тым самым прызнала новаабраны беларускі парлямэнт. А. Фёдараў
няма пэўнай рэакцыі Захаду. І я згодны са спадаром Шэнам, што Расея занепакоілася і гэтая заява пасла Сурыкава наконт 250 даляраў за тысячу кубамэтраў сьведчыць менавіта б гэтым. Што да прызнаньня, то мне здаецца, што Расея тут сама трапіла ў пэўную пастку, калі прызнала выбары сапраўднымі і тым самым прызнала новаабраны беларускі парлямэнт. Калі зараз гэты парлямэнт не прызнае незалежнасьць Абхазыі і Паўднёвай Асэтыі, то беларускае кіраўніцтва заўсёды зможа сказаць – у нас незалежны парлямэнт, вы ж самі яго прызналі.

Ня толькі Расея, але і Захад мала што могуць зрабіць у Беларусі.

К. Коктыш
Захад прызнаў выбары. Пакуль захавалася Status quo , хаця яно даволі нетрывалае. Газавыя кошты могуць быць паднятыя, але пакуль рост газавых коштаў кампэнсуецца расейскім жа бюджэтам, паколькі Расея набывае беларускую прамысловую прадукцыю. Пытаньне санкцый будзе не пытаньнем газавых цэнаў, а пытаньне закрыцьця расейскага рынку для беларускай прадукцыі. Пакуль нічога не зьмянілася, але становішча стала менш устойлівым. Высьветлілася, што ня толькі Расея, але і Захад мала што могуць зрабіць у Беларусі. Уся гульня беларускага прэзыдэнта з Захадам зводзіцца да дэманстрацыі, што адзіны суб’ект перамоваў з беларускага боку – гэта ён. Расея за 10 гадоў нічога ня здолела зрабіць з гэтай перамоўнай структурай. Мне здаецца, што калі Захад на яе пагадзіцца, ён будзе ня больш пасьпяховым, чым Расея.

Я асабіста не чакаю варыянту ўзмацненьня ціску на незалежнае грамадзтва. Не, калі магчыма ціснуць без рызыкі, што хтосьці закрычыць, то чаму ж ня ціснуць. М. Шэн
Шэн:

Я мяркую. што, атрымаўшы карт-бланш, зьнішчыць апазыцыю - гэта для беларускіх уладаў азначае падставіць сябе пад новыя санкцыі. А. Фёдараў
атрымаўшы карт-бланш, зьнішчыць апазыцыю - гэта для беларускіх уладаў азначае падставіць сябе пад новыя санкцыі. Калі тут будуць прынятыя жорсткія меры, то што перашкодзіць Вашынгтону і Брусэлю аднавіць тое, што было. Гэты рух пачаўся з вызваленьня палітвязьняў - тут добра разумеюць, што гэта паслужыла галоўнай прычынай, бо больш фактычна нічога і не адбылося. Іншая справа, што апазыцыя ўжо ня зможа прэтэндаваць на тое, каб стаць трэцім у працэсе перамоваў Беларусі з Захадам. Яна, праўда, такой не была і раней, але зараз гэта ўжо будзе канчаткова згублена. Але наконт узмацненьня ціску - а навошта? Мы і так бачым, што апазыцыя ніяк ня можа перашкодзіць беларускім уладам рабіць тое, што яны хочуць як ва ўнутранай, гэтак і ў зьнешняй палітыцы.

У Эўропе стаміліся ад безвыніковых санкцыяў, якія нічога не даюць, і ў рэшце рэшт усё роўна даводзіцца лічыцца з Лукашэнкам. М. Шэн
але пачалі ўлічваць магчымасьць, што з Беларусьсю можна дамаўляцца, што можна выстаўляць нейкія парады, што можна патрабаваць нават нешта і што тыя маленькімі крокамі ідуць нам насустрач. Эўропа - гэта краіны , якія дамовіліся паміж сабой па інтарэсах і вераць у агульную ідэю. І палітолягі ня могуць дамовіцца, што ў Эўропе адыгрывае большую ролю - інтарэсы ці вера ў дэмакратыю і агульныя каштоўнасьці. Адносна Беларусі таксама адыгрываюць ролю абодва фактары. Што тычыцца пасла Нямеччыны, то тут варта прыгадаць, што ў Нямеччыны ёсьць асаблівы досьвед стасункаў з недэмакратычнымі рэжымамі. Заходняя Нямеччына праводзіла палітыку збліжэньня з Усходняй Нямеччынай менавіта праз дыялёг. Не выстаўляліся патрабаваньні, а рабіліся крокі насустрач праз дэманстрацыю партнэру, што ты гатовы зь ім наагул размаўляць. Ну і другі момант - гэта тое, што ў Нямеччыне вельмі моцныя сувязі з грамадзянскай супольнасьцю Беларусі і гэта такое своеасаблівае лёбі.

Хадзілі чуткі пра абяцаны крэдыт у 10 мільярдаў эўра ад Нямеччыны і Аўстрыі. К. Коктыш
рэалістычныя, пакуль цяжка меркаваць. Але калі гэта спараўдзіцца, гэта будзе вялікі пернік і гэта будзе сувымерна з тым, што можа прапанаваць Расея.

Хутчэй за ўсё санкцыі будуць адмененыя часова і часткова.

А. Фёдараў
гулялі толькі Захад і Беларусь, я мяркую, што ніякія санкцыі адмененыя б не былі. Зараз мы бачым, што істотна зьмянілася геапалітычная сытуацыя, ў тым ліку і ў адносінах да Беларусі. Расея прадэманстравала сваю сутнасьць у сытуацыі з Грузіяй і Захад зараз гэтага баіцца. І аддаваць Беларусь у Расею - гэта для яго кепскі варыянт. Я не зусім згодны з Кірылам, што Захад разглядае Беларусь, як шлях у Расею, гэта наўрад ці. Ён проста ня хоча даваць Расеі чарговую магчымасьць прадэманстраваць сваю моц. На гэтым полі ёсьць яшчэ адзін моцны гулец - гэта Расея і ўсё будзе залежыць ад крокаў, якія зробіць Масква. Мы ўжо чулі пэўныя заявы з таго боку, мы бачым, што ціск адбываецца вельмі моцны. З аднаго боку, гэта дае беларускаму кіраўніцтву магчымасьць гуляць на гэтым полі, з другога боку , самае гэтае поле вельмі звужаецца і раней ці пазьней давядзецца рабіць выбар. І ад таго выбару, які зробіць афіцыйны Менск, будуць залежыць адносіны з Захадам.


Коктыш:

Мне здаецца, што апазыцыя сапраўды была "кінутая" - але ня ўладай, а Захадам.
М. Шэн


Шэн:


Фёдараў: