Выбары ў Палату прадстаўнікоў скончыліся. Што рабіць цяпер апазыцыйным сілам, якой стратэгіі яны будуць прытрымлівацца? На гэтыя пытаньні “Свабодзе” адказвае кіраўнік незарэгістраванага руху “За свабоду” Аляксандар Мілінкевіч:
“Мы працуем і ў час выбараў, і калі выбараў няма. Я лічу, што самая галоўная наша мэта – гэта зьмена мысьленьня людзей і разбурэньне страху. І мы ставім перад сабой мэту – даць людзям як мага больш інфармацыі пра Эўропу. І праз гэта настроіць іх на эўрапейскую дарогу, каб было як мага больш людзей, арыентаваных на Эўропу. Таму, што мы бачым будучыню нашай краіны ў Эўропе.
Падчас выбарчай кампаніі я праехаў больш за 30 гарадоў, сустракаўся з тысячамі людзей. І самае галоўнае, што я вынес з гэтых паездак, апатыя і зьняверанасьць людзей, якія з’яўляюцца наступствам страху. Я думаю, што мабілізацыя людзей, перакананьне іх у тым, што ніхто за нас гэта не зробіць – цяпер надзвычай важна”.