Палітоляг, выкладчык Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту Ўладзімер Роўда паразу апазыцыі на выбарах ацэньвае станоўча.
“У тым, што не патрапіў ніводны прадстаўнік, на маю думку, ёсьць і пазытыўны момант... Патрапіць яны маглі б толькі ў тым разе, каб іх выбраў Лукашэнка. Атрымалася, што нашыя ўлады ня так добра аналізуюць сытуацыю і не такія прадбачлівыя. Мне падаецца, што яны дапусьцілі памылку.
Калі б яны абралі слабых апазыцыянэраў, калі б пачаўся раздрай сярод апазыцыйных структураў, каб у парлямэнце стварылася штучная апазыцыя, было б значна горш, чым зараз. А зараз ёсьць магчымасьць працягваць працу.
Тое, што апазыцыя не змагла перамагчы ні ў адной акрузе, гэтае пытаньне вісіць. Вось гэта сьведчыць пра тое, што апазыцыя, як і раней, зьяўляецца слабой. У нашых умовах сіла можа праяўляцца ў мабілізацыйных здольнасьцях, а гэтых здольнасьцяў пакуль што няма.
Што рабіць далей? Далей трэба перагледзіць стратэгію, якую прынялі на апошнім Кангрэсе дэмакратычных сілаў. Яна, безумоўна, састарэла. Я маю на ўвазе стратэгію дыялёгу. Лукашэнка з апазыцыяй ні на які дыялёг ня пойдзе”.