Францыя, якая старшынствуе ў ЭЗ, заклікала Беларусь “зрабіць спробы адпавядаць міжнародным дэмакратычным стандартам”
Францыя, якая старшынюе ў Эўразьвязе, заклікала беларускія ўлады “зрабіць спробы адпавядаць міжнародным дэмакратычным стандартам”. Пра гэта гаворыцца ў заяве ад 30 верасьня, паведамляе AFP.
Францускае старшынства выказала занепакоенасьць недэмакратычнымі парлямэнцкімі выбарамі ў Беларусі. У заяве ўказваецца, што ў папярэдняй выснове назіральная місія АБСЭ прызнала, што выбары не адпавядалі стандартам арганізацыі. У выніку выбараў ні адзін апазыцыйны кандыдат не трапіў у парлямэнт, зазначаецца ў заяве французскага старшынства.