Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Сяргей Гайдукевіч кажа, што ён не разумее, чаму радуюцца беларускія ўлады.
“Для Эўропы паняцьці свабода, дэмакратыя, адкрытасьць – гэта разьвіцьцё грамадзянскай супольнасьці. А аснову грамадзянскай супольнасьці складаюць партыі і грамадзкія аб’яднаньні.
А што атрымалася на гэтых выбарах у нас? Атрымалася, што грамадзянскую супольнасьць у нас проста ўрэзалі. Засталіся чатыры ці пяць афіцыйных камуністаў ды адзін аграрый. Вось і ўся грамадзянская супольнасьць у новым парлямэнце. І цяпер беларускім палітычным партыям застаецца толькі адно - адвярнуўшыся ад улады, узмацняць кантакты альбо з Эўропай, альбо з Расеяй. Іншага варыянту проста няма.
Я не разумею, чаму так радуецца ўлада з таго, што АБСЭ адзначыла – выбары адпавядалі беларускаму заканадаўству. Але ж эўрапейскім стандартам яны не адпавядаюць. І пра гэта АБСЭ адкрыта заявіла. Эўрапейцы пакідаюць беларускім уладам невялікі калідор. Яны кажуць: мы выбары не прызналі, але яны прайшлі лепей, чым раней. І вось у гэтым калідоры цяпер давайце размаўляць. Карацей кажучы, вось яна ў натуральным выглядзе, пакрокавая стратэгія. Тую самую пакрокавую стратэгію, пра якую Гайдукевіч казаў яшчэ паўтара года таму, Эўропа бярэ на ўзбраеньне”.
Уладзімер Глод, Менск