Сёньня апазыцыйныя палітыкі ў рэгіёнах абмяркоўваюць вынікі выбараў у Палату прадстаўнікоў. Гомельскі рэгіянальны лідэр АГП Уладзімер Кацора заявіў Радыё Свабода:
“Здарылася тое, што мусіла адбыцца. У мяне не было сумневу, што менавіта так і будзе. Таму мы пасьлядоўна прапаноўвалі ўсёй апазыцыі стратэгію, каб горшага не адбылося. Каб годна выйсьці з такой сытуацыі.
Цяпер нават не хочацца пераконваць, што менавіта мы мелі рацыю, а іншыя не. Як гаворыцца, пасьля бойкі кулакамі не махаюць. Але відавочна, што на гэтых выбарах апазыцыя падыграла рэжыму”.
Уладзімер Кацора адным з першых лідэраў апазыцыі заявіў пра байкот выбараў. Галоўнай прычынай гэтага было, што толькі 7 сябраў апазыцыі былі ўключаныя ў склад участковых камісіяў.