Місія назіральнікаў СНД прызнала ўчарашнія выбары ў Беларусі адпаведнымі беларускім і міжнародным нормам.
Кіраўнік гэтай місіі назіральнікаў, выканаўчы сакратар СНД Сяргей Лебедзеў заявіў, што парлямэнцкія выбары адпавядалі беларускаму заканадаўству і прайшлі без парушэньняў. Сябра місіі Павал Барадзін дадаў, што выбары адпавядаюць і міжнародным стандартам.
На пытаньне пра стаўленьне да таго, што ніводзін прадстаўнік беларускай апазыцыі не прайшоў у парлямэнт, С.Лебедзеў заявіў:
“Мы былі расчараваныя гэтым фактам. Усё-такі апазыцыйныя кандыдаты, асабліва якія зьняліся з выбарчай гонкі, падвялі тых людзей, якія падзяляюць іх погляды”.