11 акруг не далі справаздачу на 1:30 ночы панядзелка. 99 дэпутатаў, паводле папярэдніх зьвестак, ужо лічацца абранымі. Ніводнага прадстаўніка Аб’яднаных дэмакратычных сіл сярод іх няма.
На прэсавай канфэрэнцыі, якая пачалася а палове другой ночы, старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына паведаміла вынікі выбараў па 99 з 110 ауругаў.
Сярод абраных дэпутатаў ніводнага прадстаўніка апазыцыі няма.
Калі ў спадарыні Ярмошынай запыталіся, чаму, на яе погляд, ніхто з кандыдатаў ад апазыцыі ня стаў дэпутам яна адказала так:
“Нельга сказаць, каб нашыя грамадзяне занадта хвалілі прадстаўнікоў улады, нельга сказаць, што пра іх кажуць, што яны або ў шакаладзе, або ў зэфіры, але яшчэ больш нашы грамадзяне баяцца рэзкіх рухаў. Яны баяцца згубіць тое, што маюць. Менавіта гэтым, мабыць, і можна патлумачыць, што вынікі галасаваньня не былі на карысьць апазыцыі”.
Што тычыцца астатніх 11 акругаў, то спадарыня Ярмошына заявіла, што ні яна, ні сакратар ЦВК Мікалай Лазавік вяртацца ў ЦВК ужо ня будуць, і таму канчатковыя вынікі галасаваньня абвесьцяць а 10-й аніцы.
Папярэднія вынікі вынікі выбараў па 99 з 110 акругаў
№ акругі | пераможца | хто прайграў |
1 | Алег Вялічка | Анатоль Ляўковіч, БСДПГ |
5 | Анатоль Ваньковіч | Мікалай Чарнавус, АГП |
6 | Сьвятлана Пішчык | |
9 | Яўген Казімірчык | Юрась Губарэвіч, ПБНФ |
10 | Уладзімер .Здановіч | Уладзімер Казека, БНФ |
11 | Леанід Кавалевіч | |
12 | Аляксандар Зазуля | Аляксандар Мех |
14 | Зінаіда Мандроўская | Яўген Перац, ПКБ |
15 | Канстанцін Шэўчык | |
16 | Ніна Кульша | |
18 | Віктар Аўчыньнікаў | Ірынна Яскевіч |
19 | Сяргей Сямашка | |
20 | Аляксанда Ласякін | Аляксандар Вінаградаў, ПКБ |
21 | Васіль Байкоў | Леанід Аўтухоў, ПБНФ |
22 | Уладзімер Андрэйчанка | Яраслаў Берніковіч, ПБНФ |
23 | Анфім Міхалевіч | |
24 | Уладзімер Скавародка | Віктар Шульга, АГП |
25 | Інна Антонава | |
26 | Уладзімер Жарэла | Уладзімер Юржыц, АГП |
27 | Уладзімер Адашкевіч | Ганна Леўчанкава, ПБНФ |
28 | Пётар Юкжык | Альберт Маркаў, БСДП(Г) |
29 | Эдуард Казура | |
30 | Аляксандар Папкоў | Сяргей Вазьняк, ПКБ |
31 | Аляксандар Чыкілеў | Віктар Хоміч, ПКБ |
32 | Аляксандар Бяляеў | Уладзімер Сякерка, ПКБ |
33 | Аляксандар Шаўкоў | |
37 | Уладзімер Маёраў | |
38 | Уладзімер Кружанаў | |
39 | Міхал Русы | Міхал Селівонец, ПКБ |
40 | Уладзімер Батан | Валеры Рыбчанка, ПКБ |
41 | Раіса Ціханская | Віктар Назаранка, ПКБ |
42 | Яўген Арцюшэнка | Леанід Арлоў, АГП |
43 | Сяргей Канопліч | Уладзімер Гаўрыленка, АГП |
44 | Ала Ісачанка | |
46 | Валяньціна Кавалёва | Сяргей Дайнэка, ПКБ |
48 | Леанід Эльяшэвіч | |
49 | Аляксандар Антоненка | Вадзім Саранчукоў, ПБНФ, Аляксандар Васільеў, былы палітвязень |
50 | Сяргей Маскевіч | Сяргей Антусевіч, ПБНФ |
51 | Марына Рэмша | Яраслаў Раманчук, АГП |
52 | Мікалай Гарбачонак | Віктар Падчыненкаў, АГП |
53 | Валяньціна Лузіна | |
54 | Тамара Клябан | |
55 | Міхал Арда | Яніна Гузоўская, ПКБ |
56 | Васіль Сьцяпура | |
57 | Філіп Богуш | |
58 | Мечыслаў Касьцюк | Іван Шэга, БНФ |
59 | Тацяна Голубева | |
60 | Марыя Бірукова | |
61 | Уладзімер Пятровіч | |
62 | Віктар Гумінскі | Віткар Гарбачоў, АГП |
63 | Васіль Гур’янаў | |
64 | Ігар Сьпільчанка | |
65 | Алег Кот | Тацяна Ваніна |
67 | Генадзь Дземчык | |
69 | Васіль Усік | Арцём Агафонаў, АГП |
70 | Мікалай Жгун | Аляксандар Шумкевіч, АГП |
71 | Уладзімер Сінякоў | |
72 | Алена Новіч | |
73 | Алена Дзікавіцкая | Сяргей Салдаценка, БСПД(Г) |
74 | Інэса Кляшчук | Анатоль Юрэвіч БСПД(Г) |
75 | Яўген Абаленскі | Аляксандар Цацура, АГП |
76 | Алена Лаўрукевіч | |
77 | Іван Багацька | Валеры Фралоў, БСПД(Г) |
78 | Алена Шамаль | Уладзімер Сямашка, АГП, Аленга Мчдзьведзева, БСПД(Г) |
79 | Уладзімер Карпяк | Ганна Гатавец, АГП |
80 | Анатоль Глаз | Аляксандар Чыгір |
81 | Тацяна Асмалоўская | Андрэй Юркоў |
83 | Тамара Белкіна | Сяргей Няроўны |
84 | Уладзімер Васіленка | |
85 | Аляксандар Юшкевіч | Юры Ленкін, ПКБ |
86 | Тацяна Ісачанка | |
87 | Яўген Мельнікаў | |
88 | Аляксандар Розганаў | |
89 | Сяргей Крыжэвіч | Таісія Кабанчук |
90 | Валеры Іваноў | Рыгор Костіусёў, БНФ |
91 | Галіна Юргелевіч | Аляксандар Бухвостаў |
92 | Аляксанадар Высоцкі | Аляксей Янукеівч, БНФ |
93 | Анатоль Павловіч | |
94 | Генадзь Давыдзька | Уладзімер Навасяд |
95 | Валянціна Леаненка | |
96 | Сяргей Гоман | |
97 | Аляксей Казлоў | |
98 | Віктар Талкачоў | |
99 | Сьвятлана Шылава | |
100 | Ігар Карпенка | Валяньціна Сьвяцкая |
102 | Валянціна Лукашонак | Вольга Казуліна |
103 | Сьвятлана Сухавей | Уладзімер Нісьцюк |
104 | Валянціна Жураўская | Ігар Рынкевіч, БСПД(Г) |
106 | Галіна Палянская | Сяргей Калякін, ПКБ |
109 | Ігнаці Місурагін | Алесь Міхалевіч |
110 | Тамара Шчарабацэвіч | Людміла Гразнова |
• 29 верасьня а 9-й раніцы заплянаваная прэсавая канфэрэнцыя прадстаўнікоў Аб’яднаных дэмакратычных сілаў
• А 10-й раніцы папярэднія вынікі выбараў абвесьціць старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына
• А 13-й пройдзе прэсавая канфэрэнцыя ўнутраных назіральнікаў
• А 15-й гадзіне чакаецца прэс-канфэрэнцыя місіі назіральнікаў АБСЭ