На прэсавай канфэрэнцыі Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына паведаміла, што ва ўсіх акругах выбары адбыліся (значыць, яўка было больш за 50 адсоткаў у кожнай акрузе), а агульная яўка склала 75,3%.
Берасьцейская вобласьць — 77%.
Віцебская — 86,8%.
Гомельская — 78,7%.
Гарадзенская — 78,5%.
Менская — 70,4%.
Магілеўская — 76,8%.
горад Менск — 61,8%.
Ёсьць тры акругі ў Беларусі, дзе яўка была менш за 60%. Гэта дзьве акругі ў Менску (Свіслацкая і Шабаноўская) і Барысаўская-гарадзкая.
Ёсьць яшчэ тры, якія сп.Ярмошына назвала “ўдарнымі”, дзе яўка была за 90%. Гэта Віцебская-сельская, Палеская і Любаньская.
Калі прааналізаваць лічбы, дык першае — агульная лічба яўкі 75,3%.
Лічба датэрміновага галасаваньня — 26,3%.
Калі ад першай лічбы адняць другую, атрымліваецца 49%.
Прадстаўнікі Цэнтравыбаркаму зьвярнулі ўвагу на тое, што былі скаргі, скаргаў было 21, але, па словах Ярмошынай, сур’ёзных скаргаў не было. Запыталіся ў яе, ці прысутнічаюць пры падліку галасоў назіральнікі АБСЕ, на што Ярмошына адказала, што яны маюць права прысутнічаць, але яна ня ведае, ці прысутнічаюць.
У Цэнтральнай выбарчай камісіі адбылася прэсавая канфэрэнцыя.